Лоро

Італія, Францыя, 2018, 156 хв.

Рэжысёр

Паола Сарэнціна

Прадзюсер

Карлота Калоры,
Франчэска Чыма,
Нікола Джуліана,
Віола Прэсцьеры

Cцэнар

Умберта Кантарэла,
Паола Сарэнціна

Правы

Pathé International

Правы на тэрыторыі РБ

A-One

Аператар

Лука Бігацы

У ролях

Тоні Сервіла, Рыкарда Скамарчо, Фабрыцыа Бенцівольо, Елена Сафія Рычы, Раберто Херліцка, Ана Банаюта, Касiя Смутняк

Вытворчасць

Indigo Film

На закрытых вечарынках і дарагіх прыёмах, у Рыме і на Сардзініі – яго заўсёды акружаюць самыя прыгожыя і самыя небяспечныя людзі, гатовыя на ўсё, толькі б атрымаць доступ да жывой легенды. «Лоро» («яны») – гэта нуварышы-італьянцы і іх норавы, ўвасабленне якіх – тыран і весялун, геданіст і рамантык, скандальны палітык і мільярдэр Сільвіа Берлусконі.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Паола Сарэнціна - 1

Паола Сарэнціна

Нарадзіўся ў Неапалі (Італія) у 1970 годзе. Першы поўнаметражны фільм «Лішні чалавек» быў паказаны на Венецыянскім МКФ і атрымаў два «Залатыя Глобусы». Пасля таго, як у 2004 годзе карціна «Наступствы кахання» была прадстаўлена ў конкурсе Канскага МКФ, фільмы рэжысёра становяцца пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага найбуйнейшага кінафоруму свету: «Сябар сям’і» (2005), «Дзівосны» (2008, Прыз журы), «Дзе б ты ні быў» (2011), «Вялікая прыгажосць» (2013) («Оскар» і «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы замежны фільм»).

Абраная фільмаграфія

2018 Лоро

2013 Вялікая прыгажосць

2011 Дзе б ты ні быў

ВІДЭА