КВАДРАТ

Швецыя, Германія, Францыя, Данія, 2017, 148 хв.

Рэжысёр

Рубен Эстлунд

Прадзюсер

Эрык Хемендорф,
Філіп Бабер

Cцэнар

Рубен Эстлунд

Правы

CoproductionOffice

Правы на тэрыторыі РБ

A-One

Аператар

Фрэдрык Вензел

У ролях

Клас Банг, Элізабет Мос, Дамінік Уэст, Тэры Нотары, Крыстафер Лесо, Марына Шыпчанка

Вытворчасць

Plattform Produktion AB, Essential Films, Parisienne, CoproductionOffice

«Квадрат» – новы экспанат шведскай галерэі, прызначаны выклікаць у гараджан прыступы любові і альтруізму. Прынамсі, так задумаў куратар Крысціян са знешнасцю і салодкім жыццём Марчэла Мастраяні: калегі, арт-тусоўка, дзяўчаты – усе ад яго ў захапленні. Але калі сярод белага дня ў Крысціяна крадуць бумажнік і тэлефон, ён садзіцца ў сваю Тэслу і пускаецца ў авантуру-рэванш. Спачатку жартаўлівае, пакаранне злодеяў прыводзіць да наступстваў, якія прымусяць Крысціяна забыцца і на «Квадрат», і на свае запаведзі.


ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – «Залатая пальмавая галіна»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рубен Эстлунд - 1

Рубен Эстлунд

Нарадзіўся ў 1974 годзе на востраве Сцюрсё ў Швецыі. Займаўся графічным дызайнам, затым паступіў у Гётеборгскі універсітэт. Першы мастацкі фільм, «Гітара-мангалоід», атрымаў узнагароду ФІПРЭСІ ў Маскве ў 2005. Прэм’ера другога фільма, «Добраахвотна-прымусова», адбылася ў Канах у 2008. Прэм’ера фільма «Гульня» (2011) таксама адбылася ў Канах, фільм атрымаў Прыз журы Coup de Coeur. «Форс-мажор» (2014) атрымаў Прыз журы ў Канах, 16 узнагарод як лепшы фільм, намінаваўся на «Залаты глобус» і ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Оскар».

Абраная фільмаграфія

2017 Квадрат

2014 Форс-мажор

ВІДЭА