ПРА ЦЕЛА І ДУШУ

Венгрыя, 2017, 117 хв.

Рэжысёр

Ільдзіка Энэдзі

Прадзюсер

Моніка Меч,
Андраш Мухі,
Эрнё Мештэрхазі

Cцэнар

Ільдзіка Энэдзі

Правы

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі Рэпартаж»

Правы на тэрыторыі РБ

Матэ Хербаі

Аператар

Films Boutique

У ролях

Аляксандра Борбей, Геза Морчаньі, Рэка Тэнкі, Зольтан Шнайдэр, Эрвін Надзь, Італа Бекеш, Эва Бата, Паль Мачаі, Жужа Яра, Нара Райнэр-Мічыньей

Вытворчасць

Inforg – M&M Film KFT

Марыя, якая цураецца людзей, і таварыскі, але самотны Эндрэ – калегі. Абодва вядуць замкнёны лад жыцця і пазбягаюць зносін адзін з адным. Нечакана для сябе яны даведваюцца, што кожную ноч сняць аднолькавыя сны. Убачыўшы ў гэтым нейкі знак, героі вырашаюцца на збліжэнне. Адкрыўшыся адзін аднаму, Эндрэ і Марыя апынуцца ў віры камічных, а падчас і шакуючых падзей.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Берлінскі МКФ (Германія) - «Залаты мядзведзь», прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ, прыз Экуменічнага журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ільдзіка Энэдзі  - 1

Ільдзіка Энэдзі

Ільдзіка Энэдзі нарадзілася ў 1955 годзе ў Будапешце, Венгрыя. У пачатку кар’еры займалася канцэптуальным і медыя-мастацтвам, затым перайшла да працы над каротка- і поўнаметражнымі фільмамі ў якасці сцэнарыста і рэжысёра. Яе стужкі атрымалі больш за 40 міжнародных узнагарод. Фільм «Маё ХХ стагоддзе» увайшоў у  спіс 12 лепшых венгерскіх фільмаў усіх часоў. Праводзіць майстар-класы ў Акадэміі тэатра і кіно ў Будапешце. Сузаснавальнік EUCROMA, член Еўрапейскай кінаакадэміі.

Абраная фільмаграфія

2017 Пра цела і душу

ВІДЭА