ПА ТОЙ БОК НАДЗЕІ

Фінляндыя, Германія, 2017, 100 хв.

Рэжысёр

Акі Каўрысмякі

Прадзюсер

Акі Каўрысмякі,
Мiша Яары,
Марк Лвофф

Cцэнар

Акі Каўрысмякі

Правы

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі Рэпартаж»

Правы на тэрыторыі РБ

The Match Factory

Аператар

Ціма Салмінен

У ролях

Шэрван Хаджы, Сакары Куасманэн, Янэ Хюўціяйнэн, Ілка Кайвула, Нупу Койву, Сымон Хусэйн аль-Базун, Ніроз Хаджы, Кая Пакарынэн, Кацi Оўцiнен

Вытворчасць

Sputnik Oy, Oy Bufo Ab, Zweites Deutsches Fernsehen (ZDF)

Кранальная і іранічная гісторыя ў гонар чалавечай салідарнасці ад «апошняга рамантыка» сусветнага кіно Акі Каурысмякi. Дзесьці на ўскрайку «асфальтавых джунгляў» Хельсінкі лёс зводзіць сумленнага хлопца Каледа, які страціў радзіму і блізкіх, і былога каміваяжора Вiкстрома, які на ўсе свае грошы купiў стратную сталоўку. Меланхалічны Вiкстром і каманда яго эксцэнтрычных работнiкаў бяруць пад апеку новага знаёмага. Пакуль Калед заняты пошукамі зніклай сястры, яго новыя сябры шукаюць магчымасцi аздобiць свой рэстаранчык i зрабiць яго папулярным месцам.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Берлінскі МКФ (Германія) – «Срэбны мядзведзь»
МКФ у Люксембургу – Гран-пры
МКФ у Ерусаліме (Ізраіль) – лепшы фільм (праграма «Дух свабоды»)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Акі Каўрысмякі - 1

Акі Каўрысмякі

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Фінляндыі. Дэбютны фільм «Злачынства і пакаранне» выйшаў у 1983 годзе. З братам, Мікам Каўрысмякі, заснаваў кінакампанію Villealfa і кінафестываль «Паўночнае сонца». Сусветную вядомасць прынёс фільм «Ленінградскія каўбоі едуць у Амерыку», 1989. У 2002 годзе фільм «Чалавек без мінулага» атрымаў «Гран-пры» Канскага кінафестывалю, у 2003 быў намінаваны на Оскар як лепшы фільм на замежнай мове. Выпусціўшы «Па той бок надзеі», Каўрысмякі абвясціў аб завяршэнні сваёй рэжысёрскай кар’еры.

Абраная фільмаграфія

2017 Па той бок надзеі

ВІДЭА