МІЛАЯ СТРАНА

Аўстралія, 2017, 112 хв.

Рэжысёр

Уорык Торнтан

Прадзюсер

Грыр Сімпкін ,
Дэвід Джоўсі

Cцэнар

Дэвід Трантэр,
Сцівен Макгрэгар

Правы

Memento Films International

Аператар

Уорык Торнтан

У ролях

Браян Браўн, Сэм Нiл, Гамільтан Морыс, Томас М. Райт, Івен Леслі, Гібсан Джон, Натасія Горы-Фербер

Вытворчасць

Bunya Productions, Sweet Country Films

Паўночная тэрыторыя Аўстраліі, 1929 год. Сям’я карэннага аўстралійца Сэма Келі мірна працуе на землях мясцовага прапаведніка. У наваколлі з’яўляецца новы сусед, неўраўнаважаны ветэран вайны Гэры Марч. Адносіны паміж Сэмам і Гэры не складаюцца, і ў хуткім часе Сэм забівае Гэры ў парадку самаабароны. Разам з жонкай ён будзе вымушаны хавацца ад пагоні, якую ўзначаліць апантаны ахоўнік закона, сяржант Флетчар...

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Венецыянскі МКФ (Італія) – Спецыяльны прыз журы
МКФ у Таронта (Канада) – Прыз «Платформа» лепшаму рэжысёру
ПРА РЭЖЫСЁРА
Уорык Торнтан - 1

Уорык Торнтан

Нарадзіўся і вырас у Эліс-Спрынгс. Вывучаў аператарскае мастацтва ў Аўстралійскай школе кіно, тэлебачання і радыё. У 2009 годзе ў Канах адбылася прэм’ера паўнаметражнага дэбюту «Самсон і Даліла». Фільм атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароду «Залатая камера» на Канскім МКФ; удзельнічаў у праграме «Маладосць на маршы» Мінскага МКФ «Лістапад». Киноантология «Цёмны бок свету» (2013 года) – яго трэцяя праца, прэм’ера якой адбылася на Берлінскім МКФ, таксама была прадстаўлена на Мінскім МКФ у рамках пазаконкурснай праграмы.

Абраная фільмаграфія

2017 Мілая страна

2013 Цёмны бок свету

ВІДЭА