НА МЯЖЫ

Германія, Францыя, 2017, 106 хв.

Рэжысёр

Фаціх Акін

Прадзюсер

Ан Крысцін Хоман,
Нурхан Шэкерджы-Порст,
Фаціх Акін,
Херман Вайгель

Cцэнар

Фаціх Акін,
Харк Бом

Правы

The Match Factory

Правы на тэрыторыі РБ

Russian World Vision

Аператар

Райнэр Клаусман

У ролях

Даян Кругер, Дэніс Маскіта, Нуман Аджар, Ёханэс Крыш, Ульрых Тукур, Ульрых Фрыдрых Брандхоф, Ханна Хілсдорф

Вытворчасць

bombero international GmbH & Co. KG, Macassar Productions, Path é Production, coraz ón international GmbH & Co. KG, Warner Bros. Entertainment GmbH

Ідэальнае жыццё Каці ў адно імгненне ператварылася ў руіны – у выніку тэрарыстычнага акту загінулі яе муж і сын. Сябры і сям’я спрабуюць спыніць яе слёзы, дапамагчы знайсці сілы жыць адной. У вар’яцкім пошуку вінаватых у бессэнсоўным забойстве Каця не знаходзіць справядлівасці. І пасля доўгага смутку, у абсалютным бяссіллі яна ідзе на радыкальныя меры.

 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – прыз за лепшую жаночую ролю
ПРА РЭЖЫСЁРА
Фаціх Акін - 1

Фаціх Акін

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гамбургу, сын турэцкіх імігрантаў. Скончыў Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў. У 1998 годзе зняў свой першы поўнаметражны фільм «Хутка і без болю». Сусветная вядомасць прыйшла да яго з фільмам «Галавой аб сцяну», удастоеным «Залатога мядзведзя», Прэмій нямецкай і еўрапейскай кінаакадэмій. Фільм «На краю рая» (2007) атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар на Канскім МКФ. Камедыя «Душэўная кухня» - Спецыяльны прыз журы ў Венецыі. На Венецыянскім МКФ 2014 года адбылася прэм’ера фільма «Шнар».

Абраная фільмаграфія

2017 На мяжы

2007 На краю рая