АПОШНЯЯ СЯМ’Я

Польшча, 2016, 123 хв.

Рэжысёр

Ян П. Матушыньскі

Прадзюсер

Лешак Бодзак,
Анэта Хікінботам

Cцэнар

Роберт Балеста

Правы

New Europe Film Sales

Аператар

Кацпер Фертач

У ролях

Анджэй Севярын, Давід Агроднік, Аляксандра Канечна, Анджэй Хыра

Вытворчасць

Aurum Film

Нягледзячы на свае змрочныя палотны, поўныя трывожных вобразаў, і неўтаймаваныя сэксуальныя фантазіі, Здзіслаў Бексіньскі, знакаміты польскі мастак-сюррэаліст – па сваёй прыродзе мяккі чалавек, які пакутуе арахнафобіяй. Ён заўсёды быў узорным сем’янінам і жадаў толькі дабра сваёй любячай жонцы Зафіі, неўратычнаму сыну Томашу, старэючым маці і свякрові. 28 год Бексіньскі здымаў на аматарскую камеру жыццё сваіх дзіўных блізкіх. Гэтая хатняя сага, поўная змрочнага гумару і пранізлівай праўды, захавала эпоху малагабарытных кватэр і панэльных дамоў, эвалюцыю музычных стыляў, хроніку страт і непадзельнага кахання.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 «Арол» (Польская нацыянальная кінапрэмія) – узнагароды ў катэгорыях: «Лепшая жаночая роля» (Аляксандра Канечна), «Лепшая мужчынская роля» (Анджэй Севярын), «Адкрыццё года» (Ян П. Матушыньскі)
2016 МКФ у Лакарна (Швейцарія) – прыз за лепшую мужчынскую ролю (Анджэй Севярын)
МКФ у Гдыні (Польша) – галоўная прэмія «Залатыя львы», прэміі лепшай актрысе (Аляксандра Канечна), лепшаму акцёру (Анджэй Севярын), прыз глядацкіх сімпатый, прыз журналістаў 
МКФ у Чыкага (ЗША) – «Лепшы аператар-пастаноўшчык» (Кацпер Фертач), «Лепшая сцэнаграфія» (Ягна Яніцка)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ян П. Матушыньскі  - 1

Ян П. Матушыньскі

Нарадзіўся ў 1984 годзе. Скончыў Факультэт радыё і тэлебачання ім. Кшыштафа Кеслёўскага ў Сілезскім універсітэце ў Катавіцах па спецыяльнасці «Кінарэжысура» і курс «Дакументальнае кіно» у Школе Анджэя Вайды. Яго кароткаметражныя працы былі паспяхова прадстаўлены на фестывалях у Польшчы і за яе межамі. Фільм «Глыбокая любоў» атрымаў узнагароду як «Лепшы дакументальны фільм» на 36 Маскоўскім МКФ, «Срэбны рог» на 54 Кракаўскім МКФ. «Апошняя сям’я» – першы ігравы фільм рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2016 Апошняя сям'я

2013 Глыбокая любоў

ВІДЭА