ШАЎКОВАЯ СКУРА

Канада, 2017, 94 хв.

Рэжысёр

Дэні Катэ

Прадзюсер

Жанна-Мары Пулен ,
Жоэль Бертоса,
Дуня Сычова,
Дэні Катэ

Cцэнар

Дэні Катэ

Правы

Films Boutique

Аператар

Франсуа Месье-Рэо

У ролях

Алексіс Легарэ, Бенуа Лап’ер, Седрык Даён, Жан-Франсуа Бушар, Рональд Ян, Максім Лемір

Вытворчасць

Art & Essai, Close Up Films, The Addiction

Жан-Франсуа, Рональд, Алексіс, Седрык, Бенуа і Максім - сучасныя гладыятары. Падчас падрыхтоўкі да будучых спаборніцтваў яны сядзяць на найстрогай дыеце і мардуюць сябе трэніроўкамі ў спартзале. «Шаўковая скура» – непрадузяты погляд на дакладна рэгламентаванае паўсядзённае жыццё гэтых загадкавых монстраў. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – асноўная конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дэні Катэ - 1

Дэні Катэ

За час працы журналістам і кінакрытыкам зняў 15 незалежных кароткаметражных фільмаў. Яго першы поўнаметражны фільм «Паўночныя штаты» (2005) атрымаў «Залатога леапарда» на МКФ у Лакарна. Карціна «Вік і Фло ўбачылі мядзведзя» ўдастоена «Срэбнага мядзведзя» (прэмія Альфрэда Баўэра) на Берлінале ў 2013 годзе.

Абраная фільмаграфія

2017 Шаўковая скура

2013 Вік і Фло ўбачылі мядзведзя

2005 Паўночныя штаты

ВІДЭА