СЛЕД ЗВЕРА

Польшча, Германія, Чэхія, Cлавакiя, Швецыя, 2016, 128 хв.

Рэжысёр

Агнешка Холанд

Прадзюсер

Кшыштаф Занусі,
Януш Вонхала

Cцэнар

Вольга Такарчук,
Агнешка Холанд

Правы

Beta Cinema

Аператар

Яланта Дылеўска, Рафал Парадоўскі

У ролях

Агнешка Мандат, Віктар Збароўскі, Міраслаў Кробат, Якуб Гершал, Патрыцыя Вольны, Томаш Кот

Вытворчасць

TOR Film Production, Heimatfilm, Nutprodukce, Chimney, Nutprodukcia

Галоўная гераіня фільма, Яніна Душэйка – дзівакаватая пенсіянерка, у  мінулым інжынер, у сучаснасці – вегетарыянка і заўзятая абаронца прыроды. Яна жыве адна ў доміку непадалёк ад чэшска-польскай мяжы. Аднойчы яе сабакі не прыходзяць дадому. А ў хуткім часе жанчына знаходзіць забітым суседа-браканьера. Жорсткія забойствы ў вёсачцы не спыняюцца. Усе ахвяры – паляўнічыя, мясцовая эліта. Паліцэйскае раследаванне заходзіць у тупік. Але ў Яніны, якая выклікаецца дапамагчы паліцыі, ёсць свая версія: усе забойствы здзейснілі... дзікія звяры.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Берлінскі МКФ (Германія) – прэмія Альфрэда Баўэра
Нацыянальны фестываль ігравога кіно ў Гдыні (Польшча) – прызы за лепшую рэжысуру і лепшы грым
ПРА РЭЖЫСЁРА
Агнешка Холанд - 1

Агнешка Холанд

Выпускніца Пражскай кінашколы. Рэжысёр больш за 30 мастацкіх і тэлевізійных фільмаў. Старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі. Поўнаметражны дэбют «Правінцыйныя акцёры» (1978) атрымаў узнагароду Міжнародных кінакрытыкаў на Канскім МКФ ў 1980 годзе. Прымала ўдзел у працы над сцэнарыем трылогіі Кшыштафа Кесьлёўскага «Тры колеры» (1993). Яе працы атрымлівалі мноства намінацый і ўзнагарод на МКФ. Карціны «У цемры» (2012), «Еўропа, Еўропа» (1990) і «Горкае жніво» (1985) былі намінаваны на прэмію Оскар.

Абраная фільмаграфія

2017 Следа звера

2012 У цемры

ВІДЭА