ЖАНЭТ, ДЗЯЦІНСТВА ЖАННЫ Д’АРК

Францыя, 2017, 107 хв.

Рэжысёр

Бруно Дзюмон

Прадзюсер

Жан Брэа,
Рашыд Бушарэб,
Мюрыэл Мерлен

Cцэнар

Бруно Дзюмон

Правы

LUXBOX

Аператар

Гіём Дэфантэн

У ролях

Ліз Лепла Прудом, Жана Вуазэн, Люсіль Гацье, Вікторыя Лефеўр, Алін Шарль, Эліз Шарль, Нікаля Леклер, Жэры дэ Пуртэ, Рэжын Делалан, Анаіс Рыўер

Вытворчасць

Taos Films

Францыя, 1425 год. У разгар Стогадовай вайны 8-гадовая крошка Жанэт пасвіць авечак у вёсачцы Домрэмі. Аднойчы яна кажа сваёй сяброўцы Аўет, што больш не можа спакойна глядзець на пакуты, якія прычыняюць англічане. Манахіня мадам Жэрвез спрабуе угаварыць дзяўчынку, але Жанэт поўная рашучасці ўзяцца за зброю, каб абараніць пацярпелых і вызваліць Французскае каралеўства. Маленькая пастушка, акрыленая верай – у хуткім часе ёй наканавана стаць нацыянальнай гераіняй Францыі Жаннай д’Арк. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – конкурсная праграма «Двухтыднёвік режысёраў»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Бруно Дзюмон - 1

Бруно Дзюмон

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Францыі. Першы поўнаметражны фільм «Жыццё Ісуса» (1997) быў узнагароджаны «Залатой камерай» на Канскім МКФ. Дзве карціны Дзюмона – «Чалавечнасць» (1999) і «Фландрыя» (2006) былі ўдастоены Гран-пры Канскага кінафестывалю. Фільм «Хадэвейх» атрымаў узнагароду ФІПРЭСІ у праграме «Спецыяльныя паказы» на МКФ у Таронта ў 2009 годзе. «У ціхім віры» (2016) прыняў удзел у асноўнай конкурснай праграме ў Канах.

Абраная фільмаграфія

2017 Жанэт, дзяцінства Жаны д'Арк

2016 У ціхім віры

ВІДЭА