Маціас і Максім

Канада, 2019, 119 хв.

Рэжысёр

Ксаўе Далан

Прадзюсер

Ксаўе Далан,
Нэнсі Грант

Cцэнар

Ксаўе Далан

Правы

Seville International

Правы на тэрыторыі РБ

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі рэпартаж»

Аператар

Андрэ Цюрпен

У ролях

Ксаўе Далан, Ан Дарваль, Харыс Дыкінсан, Антуан Пілон, Габрыэль Д’Алмейда Фрэйташ, П’ер-Люк Фанк

Вытворчасць

Sons of Manuel

Кранальная гісторыя самапазнання людзей, якія знаходзяцца на парозе 30-годдзя. Неразлучныя сябры Маціас і Максім апынаюцца на здымачнай пляцоўцы кароткаметражкі. Іх чакае ўдзел у адным рызыкоўным эпізодзе, які зменіць сталыя ўяўленні герояў пра свет і ўласнае жыццё…

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Канскі МКФ (Францыя) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ксаўе Далан - 1

Ксаўе Далан

Канадскі рэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Нарадзіўся ў 1989 годзе. Поўнаметражныя стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «Уяўнае каханне» (2010), «І ўсё ж Ларанс» (2012) прынеслі яму міжнароднае прызнанне крытыкаў. Прэм'ера карціны «Том на ферме» (2013) адбылася на Венецыянскім КФ і атрымала прыз ФІПРЭСІ. Фільм «Мамачка» (2014) быў узнагароджаны прызам журы ў Канах і прэміяй «Сезар» за лепшы замежны фільм. «Гэта толькі канец свету» (2016) быў адзначаны на Канскім МКФ і атрымаў прэмію «Сезар» за лепшую рэжысуру.

Абраная фільмаграфія

«Я забіў сваю маму» (2009)

«Уяўнае каханне» (2010)

«І ўсё ж Ларанс» (2012)

«Том на ферме» (2013)

«Мамачка» (2014)

«Гэта толькі канец свету» (2016)