Кватэра 37

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, 110 хв., 2018

Рэжысёр

Насіфа Думіса

Прадзюсер

Бенджамін Овермаер,
Брэдлі Джошуа

Cцэнар

Дэрын Джошуа,
Насіфа Думіса,
Трэвіс Татэ

Правы

Reel Suspects

Аператар

Зэн ван Зіл

У ролях

Іршад Элі, Манік Рокман, Эфраім Гордан, Сэндзі Шульц, Дэні Рос

Вытворчасць

Gambit Films

Вольная інтэрпрэтацыя фільма Альфрэда Хічкока «Акно ў двор». Трапіўшы ў пераплёт, Рэндэл Хендрыкс апынуўся прыкаваным да інваліднага крэсла. Каб хлопец звар'яцеў між чатырох сцен, яго дзяўчына Пэм дорыць яму бінокль. Але ў жыцці Рэндэла ёсць яшчэ адна праблема – ён завінаваціўся буйную суму Эмі, падпольнаму ліхвяру з задаткамі садыста. Аднойчы, назіраючы ў бінокль за суседзямі, ён бачыць, як верхавод мясцовай хеўры Лоэр забівае чалавека. Рэндэл вырашае пайсці на рызыку і пры дапамозе шантажу разабрацца з грашовым доўгам. Аднак Рэндэл і Пэм сутыкаюцца са здрадай на глебе сквапнасці, з-за чаго іх жыццё ператвараецца ў смяротны атракцыён.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Насіфа Думіса - 1

Насіфа Думіса

Паўднёваафрыканскі рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст ў галіне кіно, тэлебачання і рэкламы. Вядомасць ёй прынёс кароткаметражны фільм «Кватэра 37» (2014), які атрымаў мноства ўзнагарод і сюжэт якога пазней паслужыў асновай аднайменнага паўнаметражнага фільма. Сусветная прэм'ера «Кватэры 37» адбылася 10 сакавіка 2018 года на міжнародным кінафестывалі SXSW ў Осціне, штат Тэхас – гэта першы паўднёваафрыканскі мастацкі фільм, першы паказ якога адбыўся на гэтым кінафестывалі.

Абраная фільмаграфія

2014 Кватэра 37

ВІДЭА