Патрык
Рэжысёр
Цім Мілантс
Прадзюсер
Барт Ван Лангендонк,
Сара Маркс
Cцэнар
Бэнджамін Спрэнгерс,
Цім Мілантс
Правы
Beta Cinema
Аператар
Франк ван дэн Эдэн
У ролях
Кевін Янсэнс, П’ер Бокма, Арыян ван Вліт, Ханна Хукстра, Жэмен Клеман
Вытворчасць
Savage Film
Патрык жыве са сваімі бацькамі ў лагеры натурыстаў. Пасля раптоўнай смерці бацькі ён вымушаны ўзяць кіраванне кемпінгам у свае рукі. Аднак турбуе Патрыка іншае: хтосьці скраў яго любімы малаток. Нягледзячы на тое, што навакольныя разлічваюць, што Патрык возьмецца за розум і зменіць сваё жыццё, ён апантаны толькі пошукам інструмента. Гэтая дакучлівая ідэя ператвараецца для яго ў пытанне жыцця і смерці... «Патрык» – гэта трагікамедыя пра чалавечыя дзівацтвы і шчаслівую здольнасць прымаць сябе такім, які ты ёсць.

Цім Мілантс
Адзін з самых прыметных маладых рэжысёраў Фландрыі. Пастаноўшчык двух сезонаў серыяла «Легіён», названага газетай The Guardian «лепшым тэлешоу пра супергерояў». Прымаў удзел у працы над серыяламі «Тэрор», «Вострыя брылі», «Код 37», «Зінгабурыя» і «Кардон».
«Патрык» – поўнаметражны дэбют Ціма Мілантса ў ігравым кіно.