Урокі фарсі

Расія, Германія, Беларусь, 2019, 128 хв.

Рэжысёр

Вадзім Перэльман

Прадзюсер

Ілья Сцюарт,
Мурад Осман,
Павел Бура,
Ілья Цофін,
Раўф Атамалібекаў,
Цімур Бекмамбетаў,
Вадзім Перэльман

Cцэнар

Ілья Цофін

Правы

Memento Films

Правы на тэрыторыі РБ

Белыя ночы

Аператар

Уладзіслаў Апельянц

У ролях

Наўэль Перэс Біскаярт, Ларс Айдзінгер, Ёнас Нэй, Леані Бенеш, Аляксандр Баер, Давід Шуцер, Луіза-Селін Гафрон, Джузэпэ Скілачы, Антанін Чалон, Мехдзі Рахім-Сільвіёлі

Вытворчасць

Hype Film, LM Media, Belarusfilm

1942 год. Жыль Крэм’е, бельгіец яўрэйскага паходжання, апынуўшыся ў канцлагеры, выдае сябе за перса – для яго гэта адзіная магчымасць выжыць. Клаўс Кох, кухар у канцлагеры, марыць з'ехаць у Іран і адкрыць там рэстаран, як толькі скончыцца вайна. Кох шукае сапраўднага перса, які навучыць яго гаварыць на фарсі. Аднойчы нямецкія салдаты прыводзяць да яго Жыля, якому цяпер штодня даводзіцца прыдумляць неіснуючыя словы. З часам іх адносіны мяняюцца – на змену страху і падазронасці прыходзяць цікаўнасць, разуменне і спагада. Але Жыль разумее: адна памылка будзе значыць для яго імгненную смерць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 Берлінскі МКФ (Германія) – Гала-паказ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Вадзім Перэльман - 1

Вадзім Перэльман

Пачаў кар'еру са здымак рэкламных ролікаў і музычных кліпаў. Яго дэбютны мастацкі фільм «Дом з пяску і туману» быў вылучаны на прэмію «Оскар» у трох намінацыях. Яго другая карціна «Імгненні жыцця» (з Умай Турман і Эван Рэйчэл Вуд у галоўных ролях) – таксама экранізацыя. Акрамя таго, Перэльман супрацоўнічае з вядучымі тэлекампаніямі ЗША і Расіі.

Абраная фільмаграфія

2003 Дом з пяску і туману

2007 Імгненні жыцця