Рамантыкі «303»

Германія, 2017, 125’

У ролях

Мала Эмдэ, Антон Шпікер

24-гадовая студэнтка Юле садзіцца ў старэнькі кемпер «Мэрсэдэс 303» і адпраўляецца праз усю Еўропу на сустрэчу са сваім бойфрэндам Алексам. Яе выпадковым спадарожнікам становіцца Ян, студэнт-палітолаг, які марыць знайсці ў Іспаніі роднага бацьку, якога ніколі не бачыў. Пакуль за акном змяняюцца пейзажы Германіі, Бельгіі, Францыі і Партугаліі, героі бавяць час за размовамі пра ўсё на свеце. Яны разважаюць, спрачаюцца, сварацца і ўсё больш прывязваюцца адзін да аднаго. Новае каханне не ўваходзіць у іх планы, але хіба можна супраціўляцца пачуццю, калі ты малады, а свет вакол надзвычай цудоўны...


ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Берлінскі МКФ (Германія) – фільм адкрыцця конкурснай праграмы Generation
ВІДЭА