КЕ-ДЫ

Расія, 2016, 96 хв.

Рэжысёр

Сяргей Салаўёў

Прадзюсер

Наталля Трывушнікава ,
Сяргей Салаўёў,
Васіль Вакуленка

Cцэнар

Сяргей Салаўёў (па матывах аповяду Андрэя Гелаciмава «Paradise Found»)

Правы

«Лінія Кіно» студыя Сяргея Салаўёва», «САЮЗ АХОВЫ ПСІХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ», ТАА «Легенда Проджэкт Груп»

Аператар

Цімафей Лобаў

У ролях

Мікалай Суслаў, Аглая Шылоўская, Ілля Нагірняк, Васіль Вакуленка (Баста), Даня Гаўрыленка

Вытворчасць

«Лінія Кіно» студыя Сяргея Салаўёва»

Напярэдадні прызыву ў войска малады чалавек Саша па мянушцы «Джагер» вырашае выдаткаваць свае сціплыя зберажэнні на модныя кеды. Выпадковым чынам кеды прыводзяць яго да дзяўчыны Аміры, з якой ён праводзіць ноч. Назаўтра высвятляецца, што ў дзяўчыны ёсць 9-гадовы сын Міця. Хлопчык хварэе на аўтызм і яшчэ нейкае псіхічнае захворванне. Аміра просіць Джагера і ягонага сябра аб невялікай паслузе: дапамагчы адвезці сына ў дзіцячы дом.
 

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 Маскоўскі МКФ (Расія) – фільм адкрыцця
Міжнародны фестываль фільмаў аб правах чалавека «Сталкер» (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Салаўёў - 1

Сяргей Салаўёў

Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Кемі, Карэла-Фінская ССР. Скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (1969), у цяперашні час выкладае ва УДІКе і Інстытуце сучасных мастацтваў. Народны артыст Расіі, рэжысёр больш за 20 фільмаў, атрымаўшых мноства ўзнагарод, у іх ліку «Срэбны мядзведзь» за лепшую рэжысуру на Берлінскім МКФ («Сто дзён пасля дзяцінства») і Спецыяльны прыз журы Венецыянскага МКФ («Чужая Белая і Рабы»). Правадзейны член Расійскай акадэміі кінамастацтваў, Ганаровы акадэмік Акадэміі мастацтваў Расіі.

Абраная фільмаграфія

2016 Ке-ды