Запчасткі

Славенія, 2013, 87 хв.

Рэжысёр

Дамьян Казале

Прадзюсер

Даніел Хачавар

Cцэнар

Дамьян Казале

Правы

MDC International, Slovenian Film Centre

Аператар

Радзіслаў Яванаў-Гонза

У ролях

Петэр Мушэўскі, Алёша Кавачыч, Прымож Пяткоўшэк, Валтэр Драган, Аляксандра Балмазовіч

Вытворчасць

Emotionfilm

Кршка, маленькі гарадок на мяжы Славеніі і Харватыі. Кожную ноч Людвік, удавец, у мінулым чэмпіён Славеніі па спідвэю, вядзе цераз мяжу трэйлер з нелегаламі, якія імкнуцца трапіць у Італію. Начальнік прызначае яму ў напарнікі маладога і нявопытнага Рудзі. Пад уплывам свайго старэйшага калегі, сумленны Рудзі хутка забывае пра мараль. Дзейнічаючы ў суладным тандэме, яны дзень пры дні здзяйсняюць небяспечныя перавозкі жывых «запчастак» у суседнюю краіну, падвяргаючы свае і чужыя жыцці пастаяннай небяспецы...

ЎЗНАГАРОДЫ
2004 МКФ у Трыесце (Італія) – адмысловае згадванне журы
2003 МКФ у Сараеве (Боснія і Герцагавіна) – спецыяльны прыз журы за лепшы фільм
Фестываль славенскага фільма – 5 узнагарод Vesna, у тым ліку за лепшы фільм, лепшую мужчынскую ролю і лепшую аператарскую працу
Берлінскі МКФ (Германія) – асноўная конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дамьян Казале - 1

Дамьян Казале

Нарадзіўся ў Брэжыцэ ў 1964 годзе, вырас у Кршке, працуе ў Любляне. Свой першы мастацкі фільм зняў у 22 гады – малабюджэтны «Фатальны тэлефон» стаў адным з першых незалежных фільмаў на тэрыторыі былой Югаславіі. З малабюджэтнымі фільмамі рэжысёр стала ўдзельнічае ў розных МКФ. Самая папулярная карціна рэжысёра – «Порнафільм». У Славеніі яе ўбачылі больш за 60 000 гледачоў (значная лічба для краіны з двухмільённым насельніцтвам). У ліку апошніх работ Казале сацыяльна-крымінальныя драмы з эратычным ухілам. 

Абраная фільмаграфія

2016 Начное жыццё

2009 Славенка

2004 Вобразы Еўропы

2003 Запчасткі

2000 Порнафільм