ДВУДУШНЫ ПАЛЮБОЎНІК

Францыя,

Рэжысёр

Франсуа Азон

Прадзюсер

Эрык Альтмаер,
Нікаля Альтмаер

Cцэнар

Франсуа Азон

Правы

Films Playtime

Правы на тэрыторыі РБ

A-one

Аператар

Ману Дакос

У ролях

Марына Вакт, Жэрэмі Рэнье, Жаклін Бісэ, Мір’ям Буае, Дамінік Рэймон

Вытворчасць

Mandarin Production

Далікатная прыгажуня Хлоя улюбляецца ў свайго псіхааналітыка Поля. Калі пара пачынае жыць разам, Хлоя выяўляе, што яе каханы зусім не той, за каго сябе выдае. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Франсуа Азон - 1

Франсуа Азон

Вывучаў рэжысуру ў кінашколе Ля Феміс. Рэжысёрскі дэбют «Пацучатнік» (1998) паказан на «Тыдні крытыкі» у Канах. Сусветную вядомасць прынесла карціна «8 жанчын» (2002). «Час развітання» (2005) удзельнічаў у праграме «Асаблівы погляд» у Канах. У 2013 годзе атрымаў Прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшы сцэнарый (фільм «У доме»). «Маладая і прыгожая» (2013 года) – удзельнік асноўнага конкурсу Канскага МКФ. Фільм «Новая сяброўка» (2014) дэманстраваўся на МКФ у Таронта і ў рамках пазаконкурснай секцыі на Мінскім МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2017 Двудушны палюбоўнік

2014 Новая сяброўка

2013 Маладая і прыгожая

ВІДЭА