HASTA LA VISTA, BABY

Беларусь, 2017, 6 хв.

Рэжысёр

Андрэй Кашперскі

Прадзюсер

Андрэй Кашперскi

Cцэнар

Андрэй Кашперскi

Правы

Андрэй Кашперскi

Аператар

Андрэй Велiчкевiч

У ролях

Нэла Огрэнiч, Раман Новак, Вадзiм Дозмароў, Ілля Каваленка

Вытворчасць

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Маладыя каханыя с асалодай бавяць разам чароўны снежны вечар, але пад канец спаткання хлопец, спаслаўшыся на занятасць, спяшаецца расстацца з сяброўкай. Дзяўчына вяртаецца дадому адна і яшчэ не падазрае, што гэты рамантычны вечар ператворыцца ў самы сапраўдны кашмар...

ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэй Кашперскі - 1

Андрэй Кашперскі

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1995 года ў Брэсце (Беларусь). З шасці гадоў актыўна захапляецца кіно. З 12 пачаў эксперыментаваць ў здымкам відэаролікаў. У 16 гадоў атрымаў сваю першую кінаўзнагароду на расійскім кінафестывалі за парадыйны кароткаметражны фільм «Індыйскае фільмо». У 17 гадоў паступіў у Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў, якую скончыў у 2017 годзе. За час навучання зняў каля дзесяці кароткаметражных фільмаў, з’яўляўся ўдзельнікам і лаўрэатам міжнародных фестываляў у Беларусі, Расіі, Украіне, ЗША.

Абраная фільмаграфія

2017 Hasta La Vista, Baby