КАНДЫТАР

Ізраіль, Германія, 2017, 104 хв.

Рэжысёр

Афір Рауль Грайзер

Прадзюсер

Ітай Тамір

Cцэнар

Афір Рауль Грайзер

Правы

Films Boutique

Аператар

Омры Алоні

У ролях

Цім Калкхоф, Сара Адлер, Рой Мілер, Зохар Штраус, Сандра Садэ

Вытворчасць

Film Base Berlin, Laila Films

У Томаса, маладога нямецкага кандытара, раман з Орэнам, жанатым ізраільцянінам, які часта бывае ў Берліне па справах. Калі Орэн гіне ў аўтакатастрофе ў Ізраілі, Томас вырашае адшукаць яго сям’ю, каб даведацца, што адбылося. Анат, жонка Орэна – ўладальніца кавярні ў цэнтры Ерусаліма. Назваўшыся іншым імем, Томас ўладкоўваецца да яе на працу. Неўзабаве дзякуючы яго кулінарным шэдэўрам, кафэ становіцца папулярным, а сам Томас аказваецца уцягнутым у жыццё Анат значна мацней, чым ён меркаваў...

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Ерусаліме (Ізраіль) – ўзнагарода імя Віма ван Ліра, ўзнагарода Haggiag за мантаж
МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – прыз экуменічнага журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Афір Рауль Грайзер - 1

Афір Рауль Грайзер

Ізраільскі рэжысёр і відэамастак. Вывучаў кінамастацтва ў Акадэмічным каледжы імя Пінхаса Сапіра ў Ізраілі. Зняў некалькі кароткаметражных фільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне на многіх МКФ. Прымаў удзел у Nipkow Program, Berlinale Talents, Agora Film Market і іншых праграмах. «Кандытар» – першы поўнаметражны фільм рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2017 Кандытар

ВІДЭА