ЗАР (ЗЛЫ ДУХ)

Іран, 2017, 108 хв.

Рэжысёр

Німа Фарахі

Прадзюсер

Наэйм Фарахі ,
Німа Фарахі,
Сахіла Гасэмі

Cцэнар

Німа Фарахі

Правы

Khanen Film Parvan

Аператар

Араш Сэйфі

У ролях

Махамад Рэза Гафары, Хадыс Мір-Аміні, Саназ Сафаі, Саманех Кавандзі, Місаг Зарэх

Вытворчасць

Khanen Film Parvan

Першы ў гісторыі іранскага кіно фільм, які пазіцыяніруе сябе як фільм жахаў. Маладыя вырашылі правесці мядовы месяц на загараднай віле, не падазраючы пра паранармальныя з’явы, якія там адбываюцца. Яны запрашаюць сяброў, каб адзначыць з імі сваё свята. Удзельнікі шумнай кампаніі становяцца відавочцамі шэрагу невытлумачальных і жудасных падзей. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ «Фаджр» ў Тэгеране (Іран) – сусветная прэм’ера ў рамках праграмы «Цені жаху»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Німа Фарахі - 1

Німа Фарахі

Нарадзіўся ў 1986 годзе. Кар’еру ў кінематографе пачаў, здымаючы кароткаметражныя фільмы і працуючы асістэнтам рэжысёра ў тэатральных і тэлевізійных пастаноўках. «Зар (злы дух)» – дэбют рэжысёра ў паўнаметражным кіно.

Абраная фільмаграфія

2017 Зар (Злы дух)

ВІДЭА