Фільм закрыцця (па-за конкурсам). Падзенне амерыканскай імперыі

Канада, 2018, 129’

Рэжысёр

Дэні Аркан

Прадзюсер

Дэніз Рабер

Cцэнар

Дэні Аркан

Правы

Seville International

Правы на тэрыторыі РБ

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі Рэпартаж»

Аператар

Ван Рока

У ролях

Аляксандр Ландры, Марып’ер Марэн, Рэмі Жырар, Луі Марысэт

Вытворчасць

Cinémaginaire Inc.

Скромнік П'ер-Поль, уладальнік вучонай ступені, ніяк не можа дасягнуць поспехаў у жыцці. Каб звесці канцы з канцамі, ён вымушаны падзарабляць кур'ерам. У адзін цудоўны дзень, дастаўляючы чарговую пасылку, ён першым аказваецца на месцы злачынства і становіцца ўладальнікам мільённага куша. Грошы хоць і «брудныя», але спакуса вырашыць усе жыццёвыя праблемы таксама вялікая. Пакуль герой разважае, вярнуць ці прысвоіць велізарную суму наяўных, бандыты ходзяць за ім па пятах, а паліцыя не спускае з яго вачэй. Каб выкруціцца з калатнечы, інтэлектуал П'ер-Поль заводзіць сяброўства з маргінальнай парачкай...


ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Таронта (Канада) – сусветная прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дэні Аркан - 1

Дэні Аркан

Класік канадскага кіно, уладальнік прэміі «Оскар» і больш за сотні прэстыжных міжнародных узнагарод.

У ліку яго лепшых фільмаў «Ісус з Манрэаля» (1989) – Гран-пры і прыз экуменічнага журы ў Канах, 12 узнагарод нацыянальнай кінапрэміі Канады «Джыні». «Нашэсце варвараў» (2003) – «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове і тры ўзнагароды Французскай кінаакадэміі «Сезар». «Стагоддзе зацямнення» (2007) – фільм-закрыцця юбілейнага 60 Канскага МКФ. Работы Дэні Аркана прасякнуты пільнай цікавасцю да гісторыі і чалавечых адносін.

Абраная фільмаграфія

2007 Стагоддзе зацямнення

2003 Нашэсце варвараў

1989 Ісус з Манрэаля

ВІДЭА