Спыненне

Філіпіны, 2019, 278 хв.

Рэжысёр

Лаў Дыяс

Прадзюсер

Джойс Берналь,
Піола Паскуаль,
Эрыксан Раймунда,
Энрыка А. Роке

Cцэнар

Лаў Дыяс

Правы

Indie Sales

Аператар

Даніэль Юй

У ролях

Хэйзэл Арэнсіа, Джоэль Ламанган, Піола Паскуаль, Шаіна Макдаяа

Вытворчасць

Sina Olivia Pilipinas

Маніла, 2034 год. Ужо некалькі гадоў уся Паўднёва-Усходняя Азія агорнутая цемрай праз наймацнейшае вывяржэнне вулкана. Краінай кіруе вар’ят-дыктатар Навара. Паліцыю замянілі дроны, якія цяпер сочаць за грамадскім парадкам з паветра. Жахлівая эпідэмія забірае жыцці мільёнаў, і не меншая колькасць грамадзян знікае без следу…

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Канскі МКФ (Францыя) – фiльм-удзельнiк праграмы «Двухтыднёвік рэжысёраў»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лаў Дыяс - 1

Лаў Дыяс

Культавы філіпінскі рэжысёр. Таксама выступае як сцэнарыст, прадзюсар, мантажор, аператар, паэт, кампазітар, мастак-пастаноўшчык і акцёр. У сваіх фільмах ён падымае сацыяльныя і палітычныя праблемы сваёй краіны. Фільмаграфія Лава Дыяса налічвае 13 карцін. Яго работы былі адзначаныя такімі прэстыжнымі ўзнагародамі, як «Залаты леў» (галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю) і «Залаты леапард» фестывалю ў Лакарна.