Дом, які пабудаваў Джэк

Данія, Швецыя, Францыя, Германія, 155 хв., 2018

Рэжысёр

Ларс фон Трыер

Прадзюсер

Луіза Вэст

Cцэнар

Ларс фон Трыер

Правы

TrustNordisk

Правы на тэрыторыі РБ

Russian World Vision

Аператар

Мануэль Альберта Клара

У ролях

Мэт Дзілан, Бруна Ганц, Ума Турман, Шывон Фэлан Хоган, Сафі Грабёль

Вытворчасць

Zentropa Entertainments

Амерыка 70-х, гісторыя надзвычай інтэлігентнага серыйнага забойцы па імені Джэк. Сюжэт будуецца вакол пяці забойстваў, якія ахопліваюць 12 гадоў яго жыцця. Аповяд вядзецца ад асобы Джэка, для якога кожнае забойства – выкшталцоны твор мастацтва. І хоць відавочна, што ўмяшання паліцыі пазбегнуць не атрымаецца, Джэк гатовы пайсці на ўсё, каб давесці свой шэдэўр да дасканаласці.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Канскі МКФ (Францыя) – пазаконкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ларс фон Трыер - 1

Ларс фон Трыер

Адзін з заснавальнікаў дацкай кінакампаніі Zentropa, стаяў ля вытокаў напрамка «Догма» у дацкім кінематографе 1990-х.
Фільмы Трыера ўдастойваліся ўзнагарод на шматлікіх кінафестывалях, уключаючы галоўныя прызы на Канскім МКФ: «Залатая пальмавая галіна» за фільм «Танцуючая ў цемры», Гран-пры журы за карціну «Рассякаючы хвалі», лепшая жаночая роля ў фільме «Антыхрыст» (Шарлота Гензбур ), а таксама лепшая жаночая роля ў стужцы «Меланхолія» (Кірстэн Данст).

ВІДЭА