Даліна міру

Югаславія (Славенія), 1957, 90 хв.

Рэжысёр

Францэ Шцігліц

Cцэнар

Іван Рыбіч,
Уладзімір Кох,
Францэ Ямнік,
Францэ Шцігліц

Правы

Slovenian Film Centre

Аператар

Рудзi Ваўпоцiч

У ролях

Туга Шцігліц, Джон Кіцмілер, Эвелін Вольфайлер, Барыс Краль, Янэз Чук

Вытворчасць

Triglav Film

Славенія, Другая сусветная вайна. Пасля налёту амерыканскай авіяцыі на горад нямецкая дзяўчынка Лоцi і славенскі хлопчык Марка засталіся сіротамі. Пачуўшы, што дзесьці ёсць даліна, у якой пануе вечны мiр, дзеці вырашаюць абавязкова да яе дабрацца. У гэты ж час з падбітага немцамі знішчальніка катапультуецца пілот-афраамерыканец. Пабачыўшы дзяцей, сяржант Джым не можа пакінуць іх на волю лёсу, хоць і разумее, што з імі яму прыйдзецца няпроста – пра тое, што пілот здолеў уратавацца, ведаюць і немцы, і партызаны. Хто знойдзе яго першым?

ЎЗНАГАРОДЫ
1957 Канскі МКФ (Франція) – прыз за лепшую мужчынскую ролю (Джон Кіцмілер)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Францэ Шцігліц - 1

Францэ Шцігліц

У 1948 годзе Францэ Шцігліц (1919-1993) зняў фільм «На сваёй зямлі», першы славенскі мастацкі фільм пасля Другой сусветнай вайны. У 1949 фільм быў намінаваны на Прыз журы Канскага МКФ. У Каны рэжысёр вяртаўся двойчы – у 1957 са стужкай «Даліна міру» і ў 1960 з фільмам «Дзевяты круг». Абодва фільма былі намінаваны на «Залатую пальмавую галіну». Сярод галоўных прац Шцігліца – «Аднойчы ў цудоўны дзень», «Балада пра трубу і воблака», «Не плач, Пётр» і «Аповяд аб добрых людзях»

Абраная фільмаграфія

1964 Не плач, Пётр

1960 Дзевяты круг

1957 Даліна міру

1948 На сваёй зямлі

ВІДЭА