Свістуны

Румынія, Францыя, Германія, 2019. 97 хв.

Рэжысёр

Карнэліу Парумбою

Прадзюсер

Марчэла Міндру Урсу,
Патрыцыя Паянару

Cцэнар

Карнэліу Парумбою

Правы

mk2 Films

Правы на тэрыторыі РБ

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі рэпартаж»

Аператар

Тудар Мірча

У ролях

Улад Іваноў, Катрынэль Марлон, Родыка Лазэр, Антоніа Буіль, Агусці Віларонга, Сабін Тамбрэа

Вытворчасць

42 Km Film, Les fims du Worso, Komplizen Film

Вострасюжэтны неа-нуар ад аднаго з самых арыгінальных рэжысёраў сучаснасці Карнэліу Парумбою.

Крысці, карумпаваны паліцэйскі з Бухарэста, закаханы ў ракавую прыгажуню Гілду, звязаную са злачынным бізнесам. Дзеля яе ён гатовы на любую авантуру. Крысці выпраўляецца на сонечны востраў Гамера, каб вызваліць з турмы нячыстага на руку бізнесмена. Але для ажыццяўлення дзёрзкага плана ён павінен вывучыць мясцовы гангстарскі дыялект, поўны свісцячых і шыпячых гукаў…



ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Канскі МКФ (Францыя) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
2019 МКФ у Таронта (Канада) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
2019 МКФ у Нью-Ёрку (ЗША) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Карнэліу Парумбою - 1

Карнэліу Парумбою

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Васлуі, Румынія. Скончыў факультэт кінарэжысуры Нацыянальнага ўніверсітэта тэатра і кінематаграфіі. Яго кароткаметражныя фільмы, знятыя падчас вучобы, былі адзначаныя ўзнагародамі буйных кінафестываляў, у тым ліку Канскага. Яго першы поўнаметражны фільм «12:08 на ўсход ад Бухарэста» атрымаў прыз «Залатая камера» за лепшы дэбют і ўзнагароду кінадыстрыб'ютараў. У 2009 годзе фільм «Паліцэйскі, прыметнік» атрымаў прыз журы і прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі.

Абраная фільмаграфія

«Паліцэйскі, прыметнік» (2009)

«12:08 на ўсход ад Бухарэста» (2006)