Уілкакс

Канада, 2019, 66 хв.

Рэжысёр

Дэні Катэ

Прадзюсер

Дэні Катэ,
Ані Сэн-П'ер,
Андрэас Мендрыцкі,
Ян Аонань

Cцэнар

Дэні Катэ

Правы

Inspiratrice & Commandant

Аператар

Франсуа Месье-Рэо

У ролях

Гіём Трэмбле

Вытворчасць

Inspiratrice & Commandant, GreenGround Productions

Уілкакс належыць да той катэгорыі людзей, якія імкнуцца жыць па-за межамі грамадства. Ён – адзінотнік, вандруе па бязлюдных дарогах і невядомых абшарах. Хто ж ён насамрэч – дэзерцір, злачынец ці шукальнік прыгод? У чым сэнс яго бадзянняў? У пошуках нейкай жыццёвай кропкі адліку, альбо таго, што мы называем свабодай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – фiльм-удзельнiк асноунай конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дэні Катэ - 1

Дэні Катэ

Нарадзіўся ў 1973 г. ў Нью-Брансуіку, Канада. Скончыў універсітэт у Таронта, пасля чаго пачаў здымаць кароткаметражныя фільмы. Яго першы поўнаметражны фільм «Паўночныя штаты» (2005 г.) атрымаў прэмію «Залаты леапард» на міжнародным кінафестывалі ў Лакарна, Швейцарыя. Яго фільмы былі прадстаўлены на звыш 20 рэтраспектыўных паказах па ўсім свеце. Фільм «Каркасы» (2009 г.) быў прадстаўлены на «Двухтыднёвіку рэжысёраў» на Канскім кінафестывалі ў 2009 г. «Уілкакс» – 12-ы поўнаметражны фільм Дэні Катэ.

Абраная фільмаграфія

«Каркасы» (2009)