Жанчыны ГУЛАГа

Расія, ЗША, 2018, 40 хв.

Рэжысёр

Марыяна Яроўская

Прадзюсер

Марыяна Яроўская,
Пол Родэрык Грэгары

Cцэнар

Марыяна Яроўская

Правы

Mayfilms

Аператар

Сяргей Амірджанаў, Ірына Шаталава

Вытворчасць

Mayfilms

Калекцыя шчырых інтэрв’ю з жанчынамі, якія перажылі рэпрэсіі 1930-х гадоў. Фільм знаёміць гледачоў з шасцю гераінямі, апошнімі ацалелымі вязніцамі сталінскіх лагераў. Аўтары працавалі пяць гадоў, каманда знайшла гераінь у самых розных і аддаленых кутках былога Савецкага Саюза – на Урале, на Далёкім Усходзе, у Абхазіі і ў Падмаскоўі. Фільм Марыяны Яроўскай – першы міжнародны дакументальны кінапраект, прысвечаны гэтай тэме, зняты да 80-годдзя вялікага тэрору.


ЎЗНАГАРОДЫ
Шорт-ліст прэміі «Оскар-2019»
2019 Маскоўскі МКФ, Расія, - спецыяльны праглад
МКФ «ÉCU – Еўрапейскі фестываль незалежнага кіно» (Францыя) – лепшы нееўрапейскі незалежны фільм
МКФ у Рэйк’явіку (Ісландыя) – лепшы кароткаметражны дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марыяна Яроўская - 1

Марыяна Яроўская

Расійска-амерыканскі рэжысёр-дакументаліст, прадзюсар. Адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Яе фільм «Нязручныя» атрымаў студэнцкую прэмію «Оскар». У якасці прадзюсара і мантажора супрацоўнічае з Discovery Channel, National Geographic, History Channel, Greenpeace, Animal Planet. Кіравала даследчымі работамі для фільма Ала Гора «Нязручная праўда», які атрымаў прэмію «Оскар». Яе фільм «Святыя воіны» быў адзначаны прызамі. Першая жанчына-рэжысёр з Расійскай Федэрацыі, чый фільм патрапіў у шорт-ліст «Оскара».

Абраная фільмаграфія

«Святыя воіны» (2007)

«Нязручная праўда» (2006, даследчык)