Рэгламент

  Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры ўдзеле Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

  Фестываль праводзіцца пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

  Выканаўчы орган - Фестывальная Дырэкцыя (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў).

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца штогод у лістападзе ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь). Фестываль носіць конкурсны характар.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як спецыялізаваны конкурсны фестываль ігравога і дакументальнага кіно.

24-ты Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад-2017" пройдзе у горадзе Мінску з 3 па 10 лістапада 2017 года.

Мэтамі і задачамі Фестывалю з'яўляюцца:

- Падтрымка кіно, фарміраванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу;

- Захаванне адзінай кінематаграфічнай прасторы краін СНД і Балтыі, краін былога сацыялістычнага блока і далёкага замежжа;

- Развіццё творчых кантактаў, абмен досведам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і кінематаграфістамі замежных краін; садзейнічанне творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі;

- Прадстаўленне беларускім кінагледачам лепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных фестывалях, якія атрымалі высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў;

- Умацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама актывізацыя і пашырэнне творчых сувязяў паміж кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму;

- Стварэнне інтэрнацыянальнай адукацыйнай камунікацыйнай платформы для маладых кінематаграфістаў;

- Папулярызацыя дасягненняў нацыянальнага кінематографа.

У рамках Мінскага МКФ праводзяцца конкурсы ігравых, дакументальных фільмаў, а таксама конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк» і Нацыянальны конкурс.
 

Праграма фестывалю ўключае:

- Асноўны конкурc ігравога кіно;

- Конкурс ігравога кіно «Маладосць на маршы»;

- Нацыянальны конкурс;

- Асноўны конкурc дакументальнага кіно;

- Конкурс маладога дакументальнага кіно - конкурс нацыянальных кінашкол;

- Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк»;

- Пазаконкурсныя праграмы;

- Рэтраспектыўныя паказы;

- Прэс-канферэнцыі;

- Семінары і «круглыя сталы» па пытаннях сучаснага кінапрацэсу;

- Адукацыйныя форумы;

- Канферэнцыі;

- Творчыя сустрэчы са стваральнікамі фестывальных фільмаў;

- Дні кіно краін-удзельніц фестывалю;

- Майстар-класы вядучых майстроў сучаснага кінематографа для маладых (пачаткоўцаў) кінематаграфістаў і творчай моладзі;

- Выставы кінаплакатаў, кінаафіш, персанальныя выставы мастакоў кіно, фотавернісажы.

- Юбілейныя мерапрыемствы, святочныя кінапраграмы,

- Выставы дзіцячых малюнкаў, кніг, цацак (у рамках правядзення конкурса “Лістападзік”).



У ігравых конкурсных праграмах (Асноўны конкурс і Конкурс «Маладосць на маршы») удзельнічаюць толькі поўнаметражныя фільмы, створаныя за два папярэднія гады, адзначаныя на міжнародных кінафестывалях і атрымаўшыя высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў.

У Асноўным конкурсе ігравога кіно прымаюць удзел не менш за 12 фільмаў, створаных у краінах былога СССР і дзяржавах былога сацыялістычнага блоку.

У Асноўны конкурс ігравога кіно прымаюцца фільмы ў лічбавым фармаце DCP і на кінаплёнцы фарматам 35 мм.

У Конкурсе ігравога кіно «Маладосць на маршы» прымаюць удзел не менш за 8 найбольш прыкметных дэбютных работ (першая або другая поўнаметражная праца ў рэжысёрскай фільмаграфіі) кінематаграфістаў свету.

У Конкурс ігравога кіно «Маладосць на маршы» прымаюцца фільмы ў лічбавым фармаце DCP і на кінаплёнцы фарматам 35 мм.

У Нацыянальным конкурсе прымаюць удзел ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя поўнаметражныя, сярэднеметражныя і кароткаметражныя фільмы, створаныя беларускімі аўтарамі ў Беларусі і за яе межамі за апошнія два гады.

У Нацыянальны конкурс прымаюць удзел фільмы ў лічбавым фармаце DCP, на кінаплёнцы фарматам 35 мм. У асобных выпадках - у фармаце Blu-ray, DVD.

Да ўдзелу ў Фестывалі не прымаюцца ігравыя фільмы ў фармаце кароткага метра, за выключэннем Нацыянальнага конкурса.

У дакументальных конкурсных праграмах (Асноўны конкурс і Конкурс маладога кіно) ўдзельнічаюць поўнаметражныя, сярэднеметражныя і кароткаметражныя фільмы, створаныя за два папярэднія гады, адзначаныя на міжнародных кінафестывалях і атрымаўшыя высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў.

У Асноўным конкурсе дакументальнага кіно прымаюць удзел ад 15 да 25 фільмаў, створаных у краінах былога СССР і дзяржавах былога сацыялістычнага блока.

У Асноўны конкурс дакументальнага кіно прымаюцца фільмы ў лічбавым фармаце DCP і на кінаплёнцы фарматам 35 мм.

У Конкурсе маладога дакументальнага кіно - конкурсе нацыянальных кінашкол - прымаюць удзел прадстаўнікі не менш за 6 кінашкол з розных краін свету, кожная з якіх прадстаўляе 3-4 найбольш прыкметныя студэнцкія работы, у тым ліку і дыпломныя.

У Конкурс маладога дакументальнага кіно прымаюцца фільмы ў лічбавым фармаце DCP, Blu-ray, DVD.

У Конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» удзельнічаюць поўнаметражныя ігравыя і анімацыйныя фільмы для дзяцей і юнацтва, створаныя за два папярэднія гады, адзначаныя на міжнародных фестывалях, і атрымаўшыя высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў.

У конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі прымаюцца фільмыў лічбавым фармаце DCP і на кінаплёнцы фарматам 35 мм.

Дэманстрацыйныя копіі фільмаў, якія ўдзельнічаюць у Конкурсах Фестывалю, павінны быць на мове арыгінала і з ангельскімі субтытрамі, у выпадку, калі мова арыгінала не англійская.

Копіі фільмаў, якія ўдзельнічаюць у Конкурсах Фестывалю, павінны быць перададзены Дырэкцыі Фестывалю не пазней 28.10.2016.

Рашэнне аб колькасці фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурснай праграме, прымае Дырэкцыя Фестывалю. Парадак конкурснай дэманстрацыі фільмаў вызначаецца Дырэкцыяй Фестывалю і сцвярджаецца Аргкамітэтам.

Для ўдзелу ў іншых праграмах кінафестывалю прымаюцца фільмы ў арыгінальным фармаце іх стварэння - на любых прафесійных носьбітах, акрамя кінастужкі фармату 16 мм.

Копіі фільмаў, прынятых для паказу ў іншых праграмах Фестывалю, павінны быць перададзены Дырэкцыі Фестывалю не пазней 25.10.2017. 
 

Родилась в Минске в 1962 году. В 1978 году окончила минское художественное училище имени Глебова. В 1989 году – Белорусскую академию искусств. С 1982 года работает на киностудии «Беларусьфильм».


У Фестывалі могуць удзельнічаць кінастудыі, тэлекампаніі, дыстрыб'ютарскія кампаніі, незалежныя прадзюсары і іншыя пры ўмове наяўнасці аўтарскіх правоў на фільмы.

Жадаючыя прыняць удзел у Фестывалі павінны афіцыйна заявіць пра гэта ў Дырэкцыю Фестывалю не пазней чым за два месяцы да пачатку Фестывалю.

Да 03.09.2017 неабходна запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Фестывалі, дзе будуць прадстаўлены спасылкі на наступныя дакументы:

- Мантажныя або дыялогавыя аркушы на арыгінальнай мове і/або файл з субтытрамі на рускай, англійскай мове ці мове арыгіналу ў фармаце .srt;

- Спасылку на прагляд фільму ў інтэрнэце;

- Сінопсіс, рэкламныя матэрыялы, прэс-матэрыялы;

- Рэкламны ролік і кадры з фільма ў лічбавым фармаце;

- Матэрыялы для каталога (звесткі пра стваральнікаў фільма, фатаграфіі, у тым ліку фатаграфію рэжысёра, слайды фільмаў).

Прадстаўленне фільма на адбор бясплатнае.

Адначасова уладальнік аўтарскіх правоў дае згоду:

- На публічнае прадстаўленне фільма ў конкурсным або пазаконкурсным паказе з удзелам прадстаўнікоў творчай групы;

- На прадстаўленне фрагментаў фільма на тэлебачанні, на афіцыйным сайце фэсту і ў іншых рэкламных матэрыялах фестывалю;

- На выкарыстанне кадраў з фільма ў рэкламных матэрыялах фестывалю (каталогах, рэкламных праспектах, на сайце, у мультымедыйных выданнях і т. д.).

У праграмах Фестывалю могуць удзельнічаць толькі фільмы, якія раней не дэманстраваліся публічна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (акрамя Нацыянальнага конкурсу і рэтраспектыўных паказаў). Праграму паказаў фільмаў на Фестывалі вызначае Дырэкцыя Фестывалю. Кожны фільм можа быць паказаны на працягу Фестывалю не больш за тры разы, улічваючы паказы для прэсы.

Дырэкцыя Фестывалю афіцыйна паведамляе аўтарам карцін, якия паспяхова прайшлі адбор, пра рашэнне адборачнай камісіі не пазней даты афіцыйнай прэс-канферэнцыі фестывалю.

Пытанні аб запрашэнні гасцей, тэрмінах і ўмовах іх знаходжання і акрэдытацыі на фестывалі вырашае Дырэкцыя Фестывалю.

Удзел фільмаў у конкурсных праграмах Фестывалю прадугледжвае прысутнасць аднаго-двух прадстаўнікоў конкурснага фільма (рэжысёр, прадзюсар, акцёр / актрыса).

Дырэкцыя Фестывалю аплачвае знаходжанне на кінафоруме рэжысёра (прадзюсара) і / альбо акцёра, якія прадстаўляюць фільм у конкурснай праграме і якія ўдзельнічаюць у творчых сустрэчах з гледачамі і прэс-канферэнцыях.

Дырэкцыя Фестывалю бярэ на сябе выдаткі па праезду ў абодва канцы і пражыванню на працягу 2-3 дзён аднаго-двух прадстаўнікоў конкурснага фільма (рэжысёр, прадзюсер, акцёр / актрыса).

Умовы знаходжання іншых гасцей Фестывалю агаворваюцца ў іх персанальных запрашэннях.

Для асвятлення работы Фестывалю сродкі масавай інфармацыі запаўняюць на сайце заяўку на ўдзел сваіх карэспандэнтаў і накіроўваюць па электроннай пошце accreditlist@gmail.com пацвярджальныя дакументы.

Усе выдаткі па знаходжанні карэспандэнтаў на Фестывалі нясе бок, які іх накіраваў.

Дырэкцыя Фестывалю мае права запрасіць да ўдзелу ў Фестывалі журналістаў з іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і іншых краін за кошт Фестывалю.
 

Для ацэнкі конкурсных фільмаў ствараюцца сем журы:

- Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно (у складзе пяці чалавек);

- Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» (у складзе трох чалавек);

- Міжнароднае журы кінематаграфістаў Нацыянальнага конкурсу (у складзе ад трох чалавек);

- Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу дакументальнага кіно (у складзе пяці чалавек);

- Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу нацыянальных кінашкол (дакументальнае кіно) (у складзе трох чалавек);

-- Міжнароднае журы кінапрэсы «Фіпрэсі» (у складзе пяці чалавек) - ацэньвае поўнаметражныя дэбютныя фільмы, прадстаўленыя ва ўсіх конкурсах фестывалю;

- Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу поўнаметражных фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» (у складзе трох чалавек).

Дырэкцыя Фестывалю бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні ўсіх членаў Міжнародных журы кінематаграфістаў у Мінску і іх праезду на Фестываль і назад.

У склад кожнага з журы не могуць уваходзіць асобы, якія ўдзельнічалі ў стварэнні або камерцыйным пракаце фільмаў, паказваюцца ў адпаведным конкурсе.



Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю ў наступных намінацыях:

- Гран-пры «Золата Лістапада» - за лепшы фільм;

- Прыз «За лепшую рэжысуру»;

- Прыз «За лепшую аператарскую работу імя Ю.А. Марухіна»;

- Спецыяльны прыз журы (уручаецца ў адпаведнасці з рашэннем журы);

- Прыз «За лепшую жаночую ролю»;

- Прыз «За лепшую мужчынскую ролю»;

- Прыз «За лепшае гукавое (музычнае) рашэнне фільма»;

- Прыз «За лепшы сцэнар».

Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю па наступных намінацыях:

- Прыз «За лепшы фільм конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» імя народнага артыста СССР кінарэжысёра В. Т. Турава»;

- Спецыяльны прыз журы (уручаецца ў адпаведнасці з рашэннем журы).

Міжнароднае журы кінематаграфістаў Нацыянальнага конкурсу прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю па наступных намінацыях:

- «За лепшы ігравы фільм»;

- «За лепшы дакументальны фільм»;

- «За лепшы анімацыйны фільм».

Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу дакументальнага кіно прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю па наступных намінацыях:

- Гран-пры «За лепшы дакументальны фільм»;

- Спецыяльны прыз журы (уручаецца ў адпаведнасці з рашэннем журы).

Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу маладога дакументальнага кіно - конкурсу нацыянальных кінашколаў прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю па наступнай намінацыі:

- Прыз «За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно».

Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк» прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю па наступных намінацыях:

- Прыз «Залаты «Лістападзік» за лепшы фільм»;

- Спецыяльны прыз журы;

- «Лепшая дзіцячая роля»;

- «Лепшая праца дарослага акцёра ў дзіцячым фільме»

Міжнароднае журы кінапрэсы «Фіпрэссі» прысуджае:

- «Новыя галасы - Прыз Фіпрэссі» за лепшы дэбют у намінацыі «Фільм як з'ява мастацтва».

Усе журы маюць права ўручаць спецдыпломы па асноўных кінематаграфічным прафесіях, якія могуць падмацоўвацца спонсарскімі прызамі або прэміямі.

Гледачамі ацэньваюцца праграмы асноўнага конкурсу ігравога кіно, конкурсу «Маладосць на маршы», асноўнага конкурсу дакументальнага кіно і конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Шляхам падліку рэйтынгавых балаў, якія выстаўляюцца гледачамі Фестывалю, вызначаюцца ўладальнікі трох Прызоў глядацкіх сімпатый за лепшы гульнявы фільм, за лепшы дакументальны фільм, за лепшы фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ў конкурсе «Лістападзік»

Для ўзнагароджання аўтара фільма, ўключанага ў конкурсныя праграмы Фестывалю, у якім знайшла яркае творчае ўвасабленне гуманістычная, духоўная і маральная праблематыка, заснаваны Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі «За гуманізм і духоўнасць у кіно».

Для ўзнагароджання ўдзельніка міжнародных і нацыянальных кінафестываляў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё кінематографа, увасабленне ў ім гуманістычных і духоўна-маральных ідэалаў, і за асаблівыя дасягненні ў кінамастацтве, заснаваны спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё духоўнасці ў кінамастацтве».

Мяркуецца асабісты ўдзел прызёраў у цырымоніях ўзнагароджання.



Удзел у фестывалі прадугледжвае выкананне ўсіх пунктаў гэтага Рэгламенту. У выпадку ўзнікнення спрэчных пытанняў па рэгламенту за аснову бярэцца рускі тэкст гэтага Рэгламенту.

Дырэкцыя Мінскага МКФ «Лістапад» мае права вырашаць усе пытанні, не названыя ў дадзеным Рэгламенце, у адпаведнасці з артыкуламі Міжнароднага Рэгламенту для кінафестываляў ФІАПФ.

ДЫРЭКЦЫЯ ФЕСТЫВАЛЮ (ЦЭНТР ВІЗУАЛЬНЫХ І ВЫКАНАЛЬНІЦКІХ МАСТАЦТВАЎ):

вул. Интернацыянальная, 21, 220030

Тэлефон, факс + 375 17 233 98 39

e-mail:

інфармацыя (ігравое кіно):  minskiff@gmail.com, lisatapdiff@gmail.com

інфармацыя (дакументальнае кіно): documentary.listapad@gmail.com

інфармацыя (Нацыянальны конкурс): listapad.belarus@gmail.com

інфармацыя («Лiстападзiк»): listapadiff@gmail.com

акрэдытацыя: accreditlist@gmail.com

Афіцыйны сайт: http://www.listapad.com