Правілы Конкурсу нацыянальных кінашколаў
Правілы Конкурсу нацыянальных кінашколаў
У 2020-м годзе ўдзельнікі конкурсу з'яўляюцца адначасова і членамі Міжнароднага студэнцкага журы.
Як і заўсёды, падчас конкурсу таксама працуе Міжнароднае журы кінематаграфістаў. Параіўшыся, яно прысуджае прыз «За найлепшы фільм».
Міжнароднае студэнцкае журы ацэньвае конкурсныя фільмы і вызначае свайго пераможцу і ўладальніка прыза «За найлепшы фільм».
Міжнароднае студэнцкае журы працуе так:
Пераможца, уладальнік прыза «За найлепшы фільм» па рашэнні Міжнароднага студэнцкага журы, вызначаецца адкрытым прамым таемным галасаваннем ўсіх удзельнікаў конкурсу.
Кожны ўдзельнік атрымлівае адзін нумар і адзін голас. Пад гэтым нумарам яго голас будзе зафіксаваны і ўлічаны.
Удзельнік аддае свой голас конкурснаму фільму, які лічыць найлепшым.
Удзельнік не можа галасаваць за свой фільм.
Адзін конкурсны фільм дае ўдзельніку адзін голас: колькі конкурсных фільмаў, столькі і галасоў. Калі конкурсны фільм прадстаўляюць некалькі ўдзельнікаў здымачнай групы, яны атрымліваюць адзін голас на ўсіх і павінны прыняць агульнае рашэнне або вырашыць, хто з іх галасуе.
Галасаванне праходзіць у канцы апошняга конкурснага дня, пасля прагляду і абмеркавання ўсіх конкурсных фільмаў.
Перад галасаваннем праводзяцца дэбаты, дзе можна агітаваць за свой фільм, спрачацца і аргументаваць свой выбар. На дэбатах забароненыя абразы і любыя парушэнні этыкі і рэгламенту Фестывалю. За грубае парушэнне ўдзельнік пазбаўляецца голасу.
Удзельнікі галасуюць, запаўняючы электронныя формы (для тых, хто не змог прыехаць на Фестываль) і папяровыя бланкі.
Калі два фільмы і больш набяруць аднолькавую колькасць галасоў, удзельнікі галасуюць паўторна за фільмы-лідары.
Фільм-пераможца вызначаецца простай большасцю галасоў.
Вынікі галасавання падводзяцца на цырымоніі ўзнагароджання.