Ліяна Мімран Асадон
Старшыня журы, Ізраіль
Прадзюсар. Старшыня аддзела дыстрыбуцыі і міжнародных зносін Школы аўдыёвізуальных мастацтваў Акадэмічнага каледжа імя Пінхаса Сапіра. Дырэктар конкурснай праграмы «Новае кіно» МКФ «Cinema South».
Кшыштаф Герат
Старшыня журы, Польшча
Кінаэксперт. Выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта, вучыўся ў Інстытуце мастацтваў Польскай акадэміі навук. Член Польскай і Еўрапейскай кінаакадэмій. Дырэктар Кракаўскага МКФ. Заснавальнік і прэзідэнт Кракаўскага фонда кіно.
Ларан Даніелу
Старшыня журы, Францыя
Агент па продажы, дыстрыб’ютар, прадзюсар. У 2015 годзе заснаваў у Парыжы прадзюсарскую і дыстрыб’ютарскую кампанію LOCO FILMS. Прадзюсар фільмаў «Трайны агент» Эрыка Рамера, «Прынцэса Сонца» Філіпа Леклерка, «Аляксандра» Аляксандра Сакурава і інш.
Гідэон Кутс
Старшыня журы, Францыя
Кінакрытык, журналіст, тэлевядучы, пісьменнік, даследчык. Член журы ФІПРЭСІ вядучых МКФ. Віцэ-прэзідэнт французскага Саюза кінажурналістаў, ганаровы прэзідэнт Асацыяцыі замежнай прэсы, прафесар камунікацый Універсітэта Парыж 8.
Дзяніс Іваноў
Старшыня журы, Украіна
Сузаснавальнік Адэскага МКФ, міжнароднага фестывалю кіно для дзяцей і падлеткаў «Чылдрэн Кінафэст» і Кіеўскага тыдня крытыкі. Дырэктар кінакампаніі ARTHOUSE TRAFFIC, дыстрыб'ютар і прадзюсар. Выступіў прадзюсарам шасці поўнаметражных і больш за 40 кароткаметражных фільмаў.
Паўла Рэйселава
Славакія
Рэжысёрка. Студэнтка Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе, пераможца Конкурсу нацыянальных кінашкол ХХVI МКФ «Лістапад». Вывучала ігравое і дакументальнае кіно. У сваіх дакументальных работах эксперыментуе з метадамі і прыёмамі ігравога кіно.
Гедрэ Бейнарутэ
Літва
Кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Доктар навук (кіназнаўства). Загадчык кафедры кіно і тэлебачання Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра. Член Саюза кінематаграфістаў Літвы. Удзельніца «Лістапада». Яе фільмы атрымалі прызнанне ў Літве і за мяжой.
Бетсі Цай
ЗША
Рэжысёр-дакументаліст, сцэнарыст. Прадзюсар «Канфуцыянскай мары» (спецыяльны прыз журы на МКФ у Карлавых Варах, 2019). Вывучала рэжысуру, англійскую літаратуру і ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў у UCLA. У 2015-2020 гг. працавала ў Інстытуце «Сандэнс».
Люсі Вірхен
Мексіка
Журналіст, кінакрытык, праграмны дырэктар. Працуе ў шэрагу часопісаў і на радыё. Рэдактар-заснавальнік анлайн-часопісу «The Thinking Eye». У мінулым – мастацкі кіраўнік МКФ у Гвадалахары, супрацоўнічае з кінакампаніямі Лацінскай Амерыкі.
Света Бень
Беларусь
Паэт, музыка, актрыса, рэжысёр тэатра лялек. Нарадзілася ў 1975 годзе. У 2005 скончыла БДАМ. Паставіла спектаклі для дзяцей у тэатрах лялек Мінска, Віцебска, Магілёва, Екацярынбурга, Пецярбурга. Рэжысёр аўтарскага тэатра «Кардонка».