2015

Вадзім Абдрашытаў

Вадзім Абдрашытаў

Старшыня журы, Расія

Фізік па першай адукацыі (МФТІ, МХТІ). Скончыў УДІК у 1974 годзе (майстэрня М. Рома - Л.Куліджанава). Усе фільмы рэжысёра адзначаны прафесійнымі і дзяржаўнымі ўзнагародамі і прэміямі на розных МКФ (Венецыя, Берлін, Лакарна і інш.). Народны артыст РФ. Віцэ-прэзідэнт кінаакадэміі "Ніка". Прафесар УДІКа.
Крысціна Веласка

Крысціна Веласка

Старшыня журы, Мексіка

Прадусар. Кіраўнік дэпартамента вытворчасці ў Мексіканскім інстытуце кінематаграфіі, які кіруе фондам «FOPROCINE» і Камісіяй нацыянальнага кіно Мексікі. Прадусар фільмаў «Eisenstin En Guanajuato» («Энштейн у Гванахуата»), «Liwa Mairin» («Ліва Майрын»), «Tijuana, Sonidos Del Nortec» «Тыхуана, гукі Нартэка» і інш.
Ігар Аўдзееў

Ігар Аўдзееў

Старшыня журы, Беларусь

Кіраўнік Музея гісторыі беларускага кіно. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Аўтар шэрагу артыкулаў пра сучасныя тэндэнцыі развіцця кінематографа, гісторыю нацыянальнай кінаспадчыны. Сааўтар (разам з Л.М.Зайцавай) каталога-даведніка "Усе беларускія фільмы".
Арчыл Хетагуры

Арчыл Хетагуры

Старшыня журы, Грузія

Рэжысёр-дакументаліст, дырэктар МКФ «CineDOC» у Тбілісі. Вучыўся ў Акадэміі кіно і тэлебачання ў Амстэрдаме. Лаўрэат міжнародных фестываляў, уключаючы МКФ «Visions du Reel», кінафестываль на Родасе. Заснавальнік «Noosfera Foundation», што курыруе праекты «Cinemobile Caucasus», «DocStories Black Sea», «DocStories Black Sea», «Documentary Mondays».
Хайдзі Гранаўэр

Хайдзі Гранаўэр

Старшыня журы, Італія

Дырэктар Школы дакументалістыкі, тэлебачання і новых медыя «ZeLIG». Узначальвае «European Media» – адукацыйны праект для аўтараў дакументальных фільмаў на сацыяльныя тэмы, а таксама крос медыя праектаў «ESoDoc». Член Еўрапейскай асацыяцыі фестываляў, адборачнай камісіі кінафестывалю ў Трэнта і член рады дырэктараў «Doc Screenings IDS».
Крысціян Дзюэкер

Крысціян Дзюэкер

Старшыня журы, Данія

Дацкі рэжысёр і сцэнарыст. Крысціян здымае поўнаметражныя фільмы, ТБ-серыялы і рэкламныя ролікі. Сузаснавальнік дацкай кінавучэльні «Super16». Два гады таму яго фільм «Грандыёзнае птушынае спаборніцтва» дэманстраваўся на Мінскім МКФ «Лістапад».
Сяргей Трымбач

Сяргей Трымбач

Старшыня журы, Украіна

Кінакрытык, кіназнаўца, сцэнарыст неігравых фільмаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Аляксандра Даўжэнкі, прэмій ім. Фелікса Собалева і Віктара Дзёміна. Аўтар і складальнік кніг па пытаннях развіцця айчыннай кінакультуры, сотняў артыкулаў і рэцэнзій. Прэзідэнт Асацыяцыі кінакрытыкаў Украіны. Старшыня Нацыянальнага саюзу кінематаграфістаў Украіны.
Інгвар Эгерт Сігурдсан

Інгвар Эгерт Сігурдсан

Ісландыя

Актор, сцэнарыст, прадусар. Скончыў Ісландскую акадэмію мастацтваў у 1990 г. Мае шырокі досвед працы ў тэатры. Атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый за лепшую мужчынскую ролю Еўрапейскай кінаакадэміі за фільм «Englar alheimsins» («Анёлы сусвету»). Атрымаў сем прэмій «Эда» (ісландская кінаўзнагарода) у катэгорыі «лепшая мужчынская роля».
Пётр Шапацінік

Пётр Шапацінік

Расія

Нарадзіўся ў 1956 г. У 1978 г. скончыў УДІК. З 1979 па 1998 г. працаваў у часопісе «Мастацтва кіно». Аўтар і вядучы ТБ праграмы «Кінескоп». Аўтар шматлікіх дакументальных фільмаў пра людзей мастацтва. Член «ТЭФІ» і «Ніка». Лаўрэат міжнародных і айчынных тэле- і кінафестываляў. Аўтар аповесці «Стэрэа» (рыхтуецца да друку).
Нэле Савічэнка

Нэле Савічэнка

Літва

Актрыса тэатра і кіно. Уладальніца прыза за лепшую жаночую ролю на кінафестывалі "75 гадой Адэскай кінастудыі", прэміі "Маска ўдзячнасці"б прэміі "Сярэбраны журавель". Тройчы лаўрэат Залатога крыжа сцэны. Лаўрэат прэміі Ўрада Літоўскай Рэспублікі за ўнёсак у літоўскія культуру і мастацтва. Выкладае ў Літоўскай Акадэміі Музыкі і Тэатра.