Міжнароднае журы кінапрэсы

Сяргей Трымбач

Сяргей Трымбач

Старшыня журы, Украіна

Кінакрытык, кіназнаўца, сцэнарыст неігравых фільмаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Аляксандра Даўжэнкі, прэмій ім. Фелікса Собалева і Віктара Дзёміна. Аўтар і складальнік кніг па пытаннях развіцця айчыннай кінакультуры, сотняў артыкулаў і рэцэнзій. Прэзідэнт Асацыяцыі кінакрытыкаў Украіны. Старшыня Нацыянальнага саюзу кінематаграфістаў Украіны.
Гульбара Таламушава

Гульбара Таламушава

Кыргызстан

Нарадзілася ў Кыргызстане, скончыла сцэнарна-кіназнаўчы факультэт УДІКа. У гэты час – вядучы спецыяліст па міжнародных сувязях і пасоўванні фільмаў Дэпартамента кінематаграфіі пры Міністэрстве Культуры і Турызму Кыргызскай Рэспублікі. Член FIPRESCI і NETPAC. Аўтар артыкулаў пра кіргізскае кіно, апублікаваных у Кыргызстане, СНД і за мяжой.
Ася Каладзіжнер

Ася Каладзіжнер

Расія

Журналіст, кінакрытык. Намеснік дырэктара па сувязях з грамадскасцю і член адборачнай камісіі Маскоўскага МКФ. Працавала ў часопісах «Аганёк» і «ТБ-рэвю», у штотыднёвіку «Іншаземец». Шэф-рэдактар праграмы «Кінескоп» з Пятром Шапацінікам». Шэф-рэдактар і прадзюсар фільмаў пра Андрэя Таркоўскага, Аляксея Германа, Аляксея Балабанава і інш.
Людміла Перагудава

Людміла Перагудава

Беларусь

Кінакрытык, журналіст, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ, сцэнарыст. З 1993 г. – галоўны рэдактар часопіса «На экранах». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны за ўнёсак у беларускую культуру і мастацтва (2013). У 2000-2004, 2007, 2010, 2011 гг. – старшыня журы кінапрэсы Мінскага МКФ «Лістапад».