Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу дакументальнага кіно

Арчыл Хетагуры

Арчыл Хетагуры

Старшыня журы, Грузія

Рэжысёр-дакументаліст, дырэктар МКФ «CineDOC» у Тбілісі. Вучыўся ў Акадэміі кіно і тэлебачання ў Амстэрдаме. Лаўрэат міжнародных фестываляў, уключаючы МКФ «Visions du Reel», кінафестываль на Родасе. Заснавальнік «Noosfera Foundation», што курыруе праекты «Cinemobile Caucasus», «DocStories Black Sea», «DocStories Black Sea», «Documentary Mondays».
Барыс Шульман

Барыс Шульман

Швецыя

Нарадзіўся ў Адэсе, жыў у Кіеве, вывучаў кампутарную навуку ў Маскве. З 1992 г. жыве ў Швецыі. Працуе ў кампаніі «Maywin Films AB» у пасады дырэктара па набыцці праў і распаўсюджванні.
Марыяна Каат

Марыяна Каат

Эстонія

Рэжысёр-дакументаліст і прадусар, лаўрэат шматлікіх кінафестываляў. Скончыла Пецярбургскую Тэатральную Акадэмію (кандыдат навук). Заснавальнік кінакампаніі «Baltic Film Production». Выкладае ў Талінскім універсітэце, праводзіць майстар-класы ў розных краінах. Адзін з заснавальнікаў і выбарны член праўлення Гільдыі дакументалістаў Эстоніі.
Юрый Гарулёў

Юрый Гарулёў

Беларусь

Нарадзіўся ў 1944 годзе. Скончыў электратэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута кінаінжынераў, аператарскі факультэт УДІКа. Як рэжысёр зняў каля 40 дакументальных фільмаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае Адраджэнне». Арганізатар і дырэктар МКФ хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Magnificat).
Таццяна Турсунава

Таццяна Турсунава

Расія

Начальнік аддзела міжнародных сувязяў УДІКа. Скончыла УДІК. Працавала рэдактарам ва Ўсесаюзным цэнтры кіно і тэлебачанні для дзяцей і юнацтва. Запрошаны лектар у Школе тэатра, кіно і тэлебачанні Ўніверсітэта Штата Каліфорнія і ва Ўніверсітэце Штата Вашынгтон. Запрошаны прафесар Каледжа сучасных аўдыёвізуальных мастацтваў Пекінскай кінаакадэміі.