Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно

Вадзім Абдрашытаў

Вадзім Абдрашытаў

Старшыня журы, Расія

Фізік па першай адукацыі (МФТІ, МХТІ). Скончыў УДІК у 1974 годзе (майстэрня М. Рома - Л.Куліджанава). Усе фільмы рэжысёра адзначаны прафесійнымі і дзяржаўнымі ўзнагародамі і прэміямі на розных МКФ (Венецыя, Берлін, Лакарна і інш.). Народны артыст РФ. Віцэ-прэзідэнт кінаакадэміі "Ніка". Прафесар УДІКа.
Нэле Савічэнка

Нэле Савічэнка

Літва

Актрыса тэатра і кіно. Уладальніца прыза за лепшую жаночую ролю на кінафестывалі "75 гадой Адэскай кінастудыі", прэміі "Маска ўдзячнасці"б прэміі "Сярэбраны журавель". Тройчы лаўрэат Залатога крыжа сцэны. Лаўрэат прэміі Ўрада Літоўскай Рэспублікі за ўнёсак у літоўскія культуру і мастацтва. Выкладае ў Літоўскай Акадэміі Музыкі і Тэатра.
Стэфан Лаўдзін

Стэфан Лаўдзін

Польшча

Дырэктар Варшаўскага міжнароднага кінафестывалю. Заснавальнік і генеральны дырэктар «Warsaw Film Foundation».Заснавальнік «CentEast Market». Член Еўрапейскай кінаакадэміі і Польскай кінаакадэміі. Суаўтар 7 паэтычных кніг. Запісаў 2 дыска класічнай музыкі. У якасці ўдзельніка групы «The Festival Band» выступіў з канцэртамі ў 10 еўрапейскіх краінах.
Дамір Церашак

Дамір Церашак

Харватыя

Рэжысёр, прадусар, вытворчы дырэктар. Заснавальнік прадусарскай кампаніі «MaXima film». Прафесар Акадэміі драматычных мастацтваў у Заграбскім універсітэце. Член харвацкай аўдыявізуальнай рады, Камітэта Звязу прадусараў Харватыі, Харвацкага звязу кінематаграфістаў. З 1998 па 2000 быў старшынём Харвацкага звязу кінематаграфістаў.
Віктар Капыцька

Віктар Капыцька

Беларусь

Кампазітар, музыкант, аўтар твораў у розных жанрах, сярод якіх: оперы, сімфанічныя, камерныя і харавыя творы, музыка для тэатра і ігравога, дакументальнага і анімацыйнага кіно. Музыка кампазітара неаднакратна атрымвала ўзнагароды на нацыянальных і міжнародных кінафестывалях.