Крысціян Дзюэкер
Старшыня журы, Данія
Дацкі рэжысёр і сцэнарыст. Крысціян здымае поўнаметражныя фільмы, ТБ-серыялы і рэкламныя ролікі. Сузаснавальнік дацкай кінавучэльні «Super16». Два гады таму яго фільм «Грандыёзнае птушынае спаборніцтва» дэманстраваўся на Мінскім МКФ «Лістапад».
Алесіа Скарса
Італія
Нарадзілася ў 1979 г. Скончыла Эксперыментальны кінацэнтр у Рыме, найстрэшую кінавучэльню Заходняй Еўропы. Аўтар рэкламных ролікаў, дакументальных фільмаў і афіцыйных паведамленняў. Яе рэжысёрскі дэбют – кароткаметражны фільм «Disinstallare un amore» («Дэін- сталяцыя кахання») дэманстраваўся на шматлікіх фестывалях і атрымаў некалькі дзясяткаў прызоў.
Міхаіл Тумеля
Беларусь
Рэжысёр, аніматар. Скончыў факультэт архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Працаваў на анімацыйных студыях у Мінску, Маскве, Портлендзе і Сеуле. Вёў перадачу «МульціКлуб». Зняў шэраг рэкламных ролікаў і ТБ-заставак. Член Міжнароднай асацыяцыі анімацыйнага кіно.