Хайдзі Гранаўэр
Старшыня журы, Італія
Дырэктар Школы дакументалістыкі, тэлебачання і новых медыя «ZeLIG». Узначальвае «European Media» – адукацыйны праект для аўтараў дакументальных фільмаў на сацыяльныя тэмы, а таксама крос медыя праектаў «ESoDoc». Член Еўрапейскай асацыяцыі фестываляў, адборачнай камісіі кінафестывалю ў Трэнта і член рады дырэктараў «Doc Screenings IDS».
Аляксандра Дзеравенка
Вялікабрытанія
Атрымала ступень магістра па псіхалогіі ў Ягелонскім універсітэце, па вытворчасці фільмаў і ТБ-праграм – у Кінавучэльні ў Лодзі. Вучылася па праграме «MEGA» у Школе Медыябізнесу ў Іспаніі. Цяпер працуе ў дыстрыбутарскай кампаніі «Taskovski Films» каардынатарам продажаў і распаўсюджвання ва ўсходнееўрапейскім, далёкаўсходнім і азіяцкім рэгіёнах.
Андрэй Куціла
Беларусь
Нарадзіўся у 1983 г. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «журналістыка». Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. Удзельнік кінашколы Саюза кінематаграфістаў краін СНД і Балтыі, IDFA Academy, Berlinale Talents і іншых адукацыйных праектаў. Аўтар і рэжысёр дзясятка дакументальных фільмаў. Прызёр міжнародных кінафестываляў.