Міжнароднае журы Нацыянальнага конкурсу

Ігар Аўдзееў

Ігар Аўдзееў

Старшыня журы, Беларусь

Кіраўнік Музея гісторыі беларускага кіно. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Аўтар шэрагу артыкулаў пра сучасныя тэндэнцыі развіцця кінематографа, гісторыю нацыянальнай кінаспадчыны. Сааўтар (разам з Л.М.Зайцавай) каталога-даведніка "Усе беларускія фільмы".
Фолькер Петцальд

Фолькер Петцальд

Германія

Нарадзіўся ў г. Гале, Усходняя Германія. Вывучаў хімію, эканоміку, філасофію/эстэтыку. Атрымаў ступень доктара эканамічных навук у 1983 г. Незалежны пісьменнік, публіцыст і арганізатар фестываляў, адзін з заснавальнікаў кінафестывалю «Cottbus». Працуе над некалькімі праектамі, сярод якіх дзіцячы і юнацкі кінафестываль «Schlingel» у г. Кемніц.
Дзіта Рыетума

Дзіта Рыетума

Латвія

Кіназнаўца, кінакрытык, дырэктар Нацыянальнага кінацэнтра Латвіі. Скончыла УДІК у 1992 г. Доктар мастацтваў. Выкладчык Рыжскага ўніверсітэта імя Паўла Страдыня. Аўтар пяці кніг па гісторыі кіно. Член розных міжнародных журы. Галоўнае захапленне Дзіты - гісторыя сусветнага кіно і кінематаграфічная эдукацыя.