2016
Нана Джанелідзэ
Старшыня журы, Грузія
Рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст. Аўтар кніг пра грузінскіх рэжысёраў. З 2013 па 2016 гг. - дырэктар кінацэнтра Грузіі. Двухразовая ўладальніца прэміі "Ніка". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі. Уладальніца галоўных прызой на міжнародных кінафестывалях.Ален Флэшэр
Старшыня журы, Францыя
Пісьменнік, рэжысёр, мастак, фатограф. Заснавальнік і дырэктар Нацвыянальнай студыі сучаснага мастацтва Ле Фрэнуа. Аўтар 50 кніг і 350 фільмаў. Атрымаў узнагароду Акадэміі Францыі ў Рыме. Атрымаў гонаравую доктарскую ступень ад Універсітэта Квебека ў Манрэалі і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Януш Урублеўскі
Старшыня журы, Польшча
Кінакрытык, сцэнарыст, член ФІПРЭСІ. Аўтар кніг пра кінамастацтва. Працуе ў штотыднёвіку "Палітыка", супрацоўнічае з польскім ТБ. Куратар рэтраспектывы польскага кіно ў Стамбуле, прымеркаванай да 600-ай гадавіны дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Турцыяй.Наталля Дрозд
Расія
Прадзюсар. З 2008 г. - кіраўнік міжнароднага аддзела кінакампаніі "СТВ". У 2011 г. брала ўдзел у прадзюсарскім трэнінгу EAVE. З 2012 г. - расійскі арганізатар прадзюсарскага адукацыйнага курса B'EST, з 2013 г. - выканаўчы дырэктар фонду P.O.V. - прыватнага фонду, які падтрымвае развіццё ка-прадуцыйных праектаў.Эмілія Міра Гавіярава
Старшыня журы, Чэхія
З 1984 г. - праграмны дырэктар Інстытута кінематаграфіі Чэхаславакіі. З 1992 па 1997 гг. - саветнік па культуры амбасады Чэшскай Рэспублікі ў РФ. Супрацоўнічае з міжнароднымі фестывалямі. Кансультант генеральнага дырэктара студыі «Barrandov studio» (Прага, Чэхия).Заза Урушадзэ
Старшыня журы, Грузія
Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Скончыў Тбіліскі ўніверсітэт тэатра і кіно ім. Шота Руставэлі.Старшыня Саюзу кінематаграфістаў Грузіі. Член Амерыканскай Кінаакадэміі. У 2002 - 2004 гг. - дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Кінематаграфіі Грузіі. Уладальнік каля 30 міжнародных узнагарод. Намінант на прэміі "Оскар" і "Залаты Глобус".