Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу нацыянальных кінашкол

Ален Флэшэр

Ален Флэшэр

Старшыня журы, Францыя

Пісьменнік, рэжысёр, мастак, фатограф. Заснавальнік і дырэктар Нацвыянальнай студыі сучаснага мастацтва Ле Фрэнуа. Аўтар 50 кніг і 350 фільмаў. Атрымаў узнагароду Акадэміі Францыі ў Рыме. Атрымаў  гонаравую доктарскую ступень ад Універсітэта Квебека ў Манрэалі і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Дарота Лех

Дарота Лех

Канада

Член адборачнай камісіі МКФ ў Таронта. Займаецца пошукам фільмаў з Беларусі, Польшчы, Расіі , Украіны, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і планаваннем Дакументальнай Канферэнцыі МКФ «Hot Docs». Каардынатар «Форума Hot Docs», на якім удзельнікі могуць прадставіць інвестарам свае праекты.
Галіна Адамовіч

Галіна Адамовіч

Беларусь

Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "рэжысура дакументальнага кіно".Аўтар сцэнарыя і рэжысёр звыш 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік, прызёр і член журы міжнародных кінафестываляў. Лаўрэат Адмысловай Прэміі Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтва.