Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно

Заза Урушадзэ

Заза Урушадзэ

Старшыня журы, Грузія

Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Скончыў Тбіліскі ўніверсітэт тэатра і кіно ім. Шота Руставэлі.
Старшыня Саюзу кінематаграфістаў Грузіі. Член Амерыканскай Кінаакадэміі. У 2002 - 2004 гг.  - дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Кінематаграфіі Грузіі. Уладальнік каля 30 міжнародных узнагарод. Намінант на прэміі "Оскар" і "Залаты Глобус".
Тамара Міронава

Тамара Міронава

Беларусь

Скончыла Вільнюскі дзяржаўны педагагічны інстытут і тэатральную студыю у г. Даўгаўпілс. Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы. Заслужаная артыстка Юеларусі. Лаўрэат міжнародных фестываляў.
Клаус Эдэр

Клаус Эдэр

Германія

Скончыў Штутгарцкі ўніверсітэт. Працаваў крытыкам на радыё і ў часопісах пра кіно. Аўтар кніг пра рэжысёраў. У 1986 - 2007 гг. - праграмны дырэктар Мюнхенскага МКФ. Генеральны сакратар міжнародный федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ).
Ленка Тырпакова

Ленка Тырпакова

Чэхія

Член адборачнай камісіі, курыруе праграму кіно Цэнтральный і Ўсходняй Еўропы на МКФ у Карлавых Варах. З 2008 г. - адборшчык на Пражскім фэстывалі кароткаметражнага кіно. Член журы міжнародных кінафестывалей.
Юлія Мішкінене

Юлія Мішкінене

Расія

Скончыла філасофскі факультэт МДУ ім. М. В. Ламаносава. Генеральны дырэктар інстытута камунікацый . У 2009 г. прайшла навучальную праграму "EURODOC", а таксама ўзяла ўдзел у майстар-класах "MINI EAVE Moscow"  і "B'EST Tallin".