2018

Паскаль Рамонда
Францыя
Фестывальны агент з Францыі, якая актыўна падтрымлівае аўтарскае кіно. Мае больш чым 15-гадовы досвед працы ў міжнароднай кінаіндустрыі. Назіранне за развіццём рынку дазволіла ёй даць дарогу беспрэцэдэнтнай колькасці артхаўсных фільмаў. У 2010 годзе Паскаль Рамонда стварыла ўласную кампанію для прасоўвання і распаўсюджвання незалежнага кіно. Працавала з фільмамі такіх майстроў, як Гай Мэдзін, Джафар Панахі, Георгій Авашвілі.

Рэната Сантора
Італія
Даследчык кіно і адборшчык праграмы Giornate degli Autori - Venice Film Festival («Дні аўтараў») Венецыянскага кінафестывалю. Член журы шматлікіх кінафорумаў, як выкладчык спецыялізуецца на сферы аўдыёвізуальнай адукацыі.

Дар'я Юркевіч
Беларусь
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і французскай школы Le Fresnoy, аспірантка французскага ўніверсітэта Paris VIII, піша дысертацыю па сучасным мастацтве, здымае ігравое і дакументальнае кіно. Фільмы Дар'і Юркевіч з'яўляюцца ўдзельнікамі і лаўрэатамі прэстыжных міжнародных кінафестываляў, у тым ліку і Мінскага МКФ: дыпломамі Нацыянальнага конкурсу былі ўзнагароджаны яе ігравая карціна «Баба, Ваня і каза» ў 2014 годзе і дакументальная «Вялікдзень Хрыстовы» ў 2015 годзе.

Максім Карпіцкі
Беларусь
Кінакрытык. Член рэдкалегіі інтэрнэт-часопіса пра кіно Cineticle. Публікуецца ў шэрагу выданняў. Каардынатар фестываля кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile, арганізатар і ўдзельнік шэрагу культурных мерапрыемстваў.Вьера Лангерава
Славакія
Кінакрытык, выкладчык, сцэнарыст. Скончыла Акадэмію мастацтваў Браціславы і Карлаў універсітэт у Празе. Працавала рэдактарам у славацкіх і чэшскіх перыядычных выданнях. Праграмны дырэктар Арт-фільм-фэсту ў Кошыцэ. Член Славацкага клуба кінажурналістаў
Люсі Вірхен
Мексіка
Журналіст, кінакрытык, праграмны дырэктар. Працуе ў шэрагу часопісаў і на радыё. Рэдактар-заснавальнік анлайн-часопісу The Thinking Eye. У мінулым – мастацкі кіраўнік МКФ у Гвадалахары, супрацоўнічае з кінакампаніямі Лацінскай Амерыкі.
Канстанты Кузма
Германія
Сурэдактар анлайн-часопіса пра кіно Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы East European Film Bulletin. Вывучаў філасофію ў Берліне, Берклі і Мюнхене, рыхтуецца да абароны доктарскай працы па эпістэмалогіі.Дзьёрдзь Карпаці
Венгрыя
Незалежны кінакрытык. Аўтар кінааглядаў, эсэ і інтэрв'ю ў перыядычных выданнях і часопісах. Дацэнт, уладальнік навуковай ступені ў галіне камунікацыі, чытае лекцыі ў венгерскіх каледжах і універсітэтах. Сурэдактар, выдавец і аўтар некалькіх кніг пра кіно.
Самал Еслямава
Казахстан
Нарадзілася ў Паўночным Казахстане ў 1984 годзе. Скончыла Петрапаўлаўскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае майстэрства», пасля – акцёрскі факультэт ГІТІСа. Уладальніца прыза за лепшую жаночую ролю ў фільме «Айка» на Канскім кінафестывалі 2018 года.