Наргес Абіяр
Іран
Бакалаўр ў галіне персідскай літаратуры. Аўтар 30 літаратурных твораў. Рэжысёрскую кар'еру пачала, здымаючы фільмы аб Ірана-Іракскай вайне. Вядомасць ёй прынёс мастацкі фільм «Траншэя 143», які атрымаў мноства ўзнагарод на міжнародных кінафестывалях.
Эрык Біладо
ЗША
Праграмны дырэктар кінафестываляў і розных мерапрыемстваў ужо больш за 30 гадоў. Да таго, як далучыцца да каманды Дзіцячага кінафестывалю ў Провідэнсе ў 2010, працаваў на МКФ ў Ньюпорце. Таксама з'яўляецца дырэктарам МКФ у Мартас-Він’ярд і МКФ дзіцячага кіно ў Індыі.
Алена Турава
Беларусь
Рэжысёр анімацыйнага і ігравога кіно. Сцэнарыст, драматург, паэтэса. Лаўрэат і прызёр нацыянальных і міжнародных кінафестываляў. Нарадзілася 26 лютага 1965 года ў горадзе Магілёве. З 1987 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм».