Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу нацыянальных кінашкол

Марыя Касцюковіч

Марыя Касцюковіч

Беларусь

Кіназнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Ёзэфіна Зэтмахер

Ёзэфіна Зэтмахер

Германія

Узначальвае аддзел фестываляў і продажу ў Нямецкай акадэміі кіно і тэлебачання ў Берліне (DFFB). Працуе са студэнтамі, якія спецыялізуюцца ў рэжысуры і прадзюсаванні. Падтрымлівае кантакты з фестывалямі, агентамі па продажу і нямецкімі дыстрыб’ютарамі.
Ілона Бічэўска

Ілона Бічэўска

Латвія

Прадзюсар, рэжысёр-дакументаліст. Кіраўнік прадзюсарскай кампаніі «Avantis Promo», якая займаецца прасоўваннем новых талентаў у кіно, музыцы і іншых мастацтвах. Заснавальнік неўрадавай арганізацыі «Avantis Youth». Магістр мастацтваў (вытворчасць кіно).