Яўгенія Марчанка
Расія
Рэжысёр, аператар. Удзельнік і прызёр розных міжнародных кінафестываляў. Адборшчык і куратар конкурсных праграм МКФ «Пасланне да чалавека». Праграмны дырэктар МКФ «Руднік». Супрацоўнічае з тэатрамі ў якасці аператара і мантажора.
Галіна Адамовіч
Беларусь
Рэжысёр, адзначана шматлікімі ўзнагародамі. У 1994 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысура дакументальнага кіно). Член Беларускага Саюза кінематаграфістаў. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Раці Анелі
Грузія
Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар. Вучыўся ў Калумбійскім універсітэце, піша дысертацыю ў EGS. Яго фільмы дэманстраваліся і былі адзначаны ўзнагародамі на міжнародных кінафестывалях у Канах, Берліне, Карлавых Варах, Нью-Ёрку, Лондане і інш.
Перці Вейялайнен
Фінляндыя
Генеральны дырэктар і прадзюсар фінскай кампаніі Illume Ltd, якая спецыялізуецца на дакументальным кіно. Вывучаў тэорыю і гісторыю кіно, філасофію, камунікацыі, сацыялогію і літаратуру ва ўніверсітэтах Стакгольма і Хельсінкі. У 1999 прайшоў праграму ў EAVE.
Міхал Лешчылоўскі
Польшча, Швецыя
Мантажор, рэжысёр, сцэнарыст. Працаваў з А. Таркоўскім. Яго першы фільм «Рэжысёр: Андрэй Таркоўскі» (1988) атрымаў шмат прызоў. Быў членам журы МКФ імя А. Таркоўскага «Люстра», Фестываля польскага кіно ў Гдыні і інш. Чытае лекцыі ў Нарвегіі і ЗША.