Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно

Самал Еслямава

Самал Еслямава

Казахстан

Нарадзілася ў Паўночным Казахстане ў 1984 годзе. Скончыла Петрапаўлаўскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае майстэрства», пасля – акцёрскі факультэт ГІТІСа. Уладальніца прыза за лепшую жаночую ролю ў фільме «Айка» на Канскім кінафестывалі 2018 года.
Антон Сідарэнка

Антон Сідарэнка

Беларусь

Кінакрытык, журналіст, вядучы кінапаказаў. Нарадзіўся і вырас у Мінску. Піша пра кіно ў шэрагу беларускіх выданняў. У цяперашні час галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Юсуп Разыкаў

Юсуп Разыкаў

Расія, Узбекiстан

Рэжысёр, сцэнарыст, мастак, прадзюсар. У 1986 скончыў сцэнарны факультэт УДІКа. З 1990 па 2004 гг. – дырэктар кінастудыі «Узбекфільм». Заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекістана (2001). Удзельнік і пераможца вялікай колькасці расійскіх і замежных фестываляў.
Нерына Т. Кацьянчыч

Нерына Т. Кацьянчыч

Славенія

Піша кінарэцэнзіі для газет і часопісаў, аўтар шэрагу кніг пра славенскае кіно.
З 1995 года працуе ў славенскім кінацэнтры, займаецца прасоўваннем славенскіх фільмаў. З 2005 года – прадстаўнік Славенскага кінацэнтра ў EFP. Член Еўрапейскай кінаакадэміі.
Андрэй Крэцулеску

Андрэй Крэцулеску

Румынія

Былы кінакрытык, у якасці сцэнарыста і кінарэжысёра дэбютаваў у 2012 годзе. Прэм'ера яго першай карціны «Чарльстон» адбылася ў 2016 годзе на МКФ у Лакарна, пасля была ўдастоена мноства прызоў, у тым ліку Дыплома журы Мінскага МКФ «Лістапад».