Міжнароднае журы кінапрэсы ФІПРЭСІ

Максім Карпіцкі

Максім Карпіцкі

Беларусь

Кінакрытык. Член рэдкалегіі інтэрнэт-часопіса пра кіно Cineticle. Публікуецца ў шэрагу выданняў. Каардынатар фестываля кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile, арганізатар і ўдзельнік шэрагу культурных мерапрыемстваў.
Вьера Лангерава

Вьера Лангерава

Славакія

Кінакрытык, выкладчык, сцэнарыст. Скончыла Акадэмію мастацтваў Браціславы і Карлаў універсітэт у Празе. Працавала рэдактарам у славацкіх і чэшскіх перыядычных выданнях. Праграмны дырэктар Арт-фільм-фэсту ў Кошыцэ. Член Славацкага клуба кінажурналістаў
Люсі Вірхен

Люсі Вірхен

Мексіка

Журналіст, кінакрытык, праграмны дырэктар. Працуе ў шэрагу часопісаў і на радыё. Рэдактар-заснавальнік анлайн-часопісу The Thinking Eye. У мінулым – мастацкі кіраўнік МКФ у Гвадалахары, супрацоўнічае з кінакампаніямі Лацінскай Амерыкі.
Канстанты Кузма

Канстанты Кузма

Германія

Сурэдактар анлайн-часопіса пра кіно Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы East European Film Bulletin. Вывучаў філасофію ў Берліне, Берклі і Мюнхене, рыхтуецца да абароны доктарскай працы па эпістэмалогіі.
Дзьёрдзь Карпаці

Дзьёрдзь Карпаці

Венгрыя

Незалежны кінакрытык. Аўтар кінааглядаў, эсэ і інтэрв'ю ў перыядычных выданнях і часопісах. Дацэнт, уладальнік навуковай ступені ў галіне камунікацыі, чытае лекцыі ў венгерскіх каледжах і універсітэтах. Сурэдактар, выдавец і аўтар некалькіх кніг пра кіно.