2018

Міхал Лешчылоўскі

Міхал Лешчылоўскі

Польшча, Швецыя

Мантажор, рэжысёр, сцэнарыст. Працаваў з А. Таркоўскім. Яго першы фільм «Рэжысёр: Андрэй Таркоўскі» (1988) атрымаў шмат прызоў. Быў членам журы МКФ імя А. Таркоўскага «Люстра», Фестываля польскага кіно ў Гдыні і інш. Чытае лекцыі ў Нарвегіі і ЗША.
Павел Пражко

Павел Пражко

Беларусь

Драматург і сцэнарыст. Нарадзіўся ў 1975 г. ў Мінску. Вучыўся на юрыста, затым на літработніка. Піша п'есы з 2004 года. Працаваў з найбуйнейшымі тэатральнымі дзеячамі. Двойчы лаўрэат прэміі «Конкурсу конкурсаў» на фестывалі «Залатая маска».
Зара Абдулаева

Зара Абдулаева

Расія

Крытык, нам. рэдактара часопіса «Мастацтва кіно». Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг. Вядучая блога на kinoart.ru, супрацоўнічае з «Новай газетай», парталам colta.ru. Лектар «Электратэатра «Станіслаўскі», удзельнік праграмы «Сінематэка» часопіса «Мастацтва кіно».
Іціра Ямамота

Іціра Ямамота

Японія

Нарадзіўся ў 1963 г. у Осацы. Прадзюсер, вядомы па фільмах «Café Lumière» (2003) і «Love and honor» (2006). Яго рэжысёрскі дэбют «Анахіта» (2015) быў паказаны ў рамках праграмы «Маладосць на маршы» МКФ «Лістапад». Загадчык кінаархіва Shochiku Co., Ltd. ў Токіа.
Наргес Абіяр

Наргес Абіяр

Іран

Бакалаўр ў галіне персідскай літаратуры. Аўтар 30 літаратурных твораў. Рэжысёрскую кар'еру пачала, здымаючы фільмы аб Ірана-Іракскай вайне. Вядомасць ёй прынёс мастацкі фільм «Траншэя 143», які атрымаў мноства ўзнагарод на міжнародных кінафестывалях.
Эрык Біладо

Эрык Біладо

ЗША

Праграмны дырэктар кінафестываляў і розных мерапрыемстваў ужо больш за 30 гадоў. Да таго, як далучыцца да каманды Дзіцячага кінафестывалю ў Провідэнсе ў 2010, працаваў на МКФ ў Ньюпорце. Таксама з'яўляецца дырэктарам МКФ у Мартас-Він’ярд і МКФ дзіцячага кіно ў Індыі.
Алена Турава

Алена Турава

Беларусь

Рэжысёр анімацыйнага і ігравога кіно. Сцэнарыст, драматург, паэтэса. Лаўрэат і прызёр нацыянальных і міжнародных кінафестываляў. Нарадзілася 26 лютага 1965 года ў горадзе Магілёве. З 1987 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм».