Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"

Дзяніс Іваноў

Дзяніс Іваноў

Старшыня журы, Украіна

Сузаснавальнік Адэскага МКФ, міжнароднага фестывалю кіно для дзяцей і падлеткаў «Чылдрэн Кінафэст» і Кіеўскага тыдня крытыкі. Дырэктар кінакампаніі ARTHOUSE TRAFFIC, дыстрыб'ютар і прадзюсар. Выступіў прадзюсарам шасці поўнаметражных і больш за 40 кароткаметражных фільмаў.
Света Бень

Света Бень

Беларусь

Паэт, музыка, актрыса, рэжысёр тэатра лялек. Нарадзілася ў 1975 годзе. У 2005 скончыла БДАМ. Паставіла спектаклі для дзяцей у тэатрах лялек Мінска, Віцебска, Магілёва, Екацярынбурга, Пецярбурга. Рэжысёр аўтарскага тэатра «Кардонка».
Юлія Фляйсіг

Юлія Фляйсіг

Германія

Вывучала кінематограф, раманскія мовы і бізнес. Падчас вучобы адкрыла артхаус-кінатэатр. З 2006 года працавала ў Інстытуце кінематаграфіі і Музеі нямецкага кіно (DFF) у Франкфурце. З 2017 года – дырэктар міжнароднага фестывалю фільмаў для дзяцей LUCAS.