Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу нацыянальных кінашкол

Ліяна Мімран Асадон

Ліяна Мімран Асадон

Старшыня журы, Ізраіль

Прадзюсар. Старшыня аддзела дыстрыбуцыі і міжнародных зносін Школы аўдыёвізуальных мастацтваў Акадэмічнага каледжа імя Пінхаса Сапіра. Дырэктар конкурснай праграмы «Новае кіно» МКФ «Cinema South».
Паўла Рэйселава

Паўла Рэйселава

Славакія

Рэжысёрка. Студэнтка Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе, пераможца Конкурсу нацыянальных кінашкол ХХVI МКФ «Лістапад». Вывучала ігравое і дакументальнае кіно. У сваіх дакументальных работах эксперыментуе з метадамі і прыёмамі ігравога кіно.
Анастасiя Харытоненка

Анастасiя Харытоненка

Беларусь

Кіназнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства. Дацэнт кафедры менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выкладае гісторыю і тэорыю кіно. Аўтар навуковых публікацый аб беларускім і замежным кінематографе.